Еўрапейскі парламент прыняў у чацвер рэзалюцыю, у якой гаворыцца пра рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Расіі за апошнія некалькі месяцаў.
Расійскія ўлады «прынялі серыю законаў, якія змяшчаюць двухсэнсоўныя палажэнні і могуць быць выкарыстаныя для далейшага абмежавання дзеянняў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама абмежаванні свабоды слова і сходаў», адзначаецца ў дакуменце.
«Глыбокую заклапочанасць» еўрапейскіх парламентарыяў выклікаюць крымінальны пераслед удзельнікаў акцыі пратэсту ў Маскве 6 мая, расследаванне ў дачыненні да дэпутата расійскай Думы Генадзя Гудкова, а таксама прысуд удзельніцам