Медыкі не пярэчаць супраць скарачэння школьных канікулаў пры ўмове змяншэння штодзённай навучальнай нагрузкі.
Пра гэта заявіла вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця» Ірына Мітрашэнка 13 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, хаця працяглы летні адпачынак і спрыяльны для здароўя, многія дзеці на гэты час застаюцца без нагляду. «Не ўсе бацькі здольныя забяспечыць дзецям і адпачынак, і развіццё ў гэты час», — зазначыла Мітрашэнка.

Яна назвала ідэю скараціць школьныя канікулы «неблагой» пры ўмове, што на працягу года навучальная нагрузка скароціцца і «дзеці змогуць лепш размеркаваць свой працоўны дзень», будуць мець больш часу для адпачынку і хобі.

Мітрашэнка назвала гранічна дапушчальныя нормы навучальнай нагрузкі, якія дзейнічаюць. Т

ак, першакласнік пры пяцідзённым рабочым тыдні можа займацца 21–23 гадзіны, вучань выпускнога класа — 32–38 гадзін.

Як заявіла выканаўца абавязкаў загадчыцы лабараторыі гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены Інеса Жукоўская, пытанне аб скарачэнне школьных канікулаў «не да канца прапрацавана». «Відаць, размова ідзе аб пераразмеркаванні нагрузкі, з тым каб на працягу навучальнага года дзеці маглі больш увагі надаць рухальнай актыўнасці і фізкультурным мерапрыемствам», — заявіла яна.

Нагадаем, Міністэрства адукацыі мае намер разгледзець мэтазгоднасць скарачэння ў Беларусі летніх канікулаў у школьнікаў. Гэта плануецца абмеркаваць з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, а таксама шырокай грамадскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?