Асноўны перыяд будаўніцтва на Беларускай АЭС (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) плануецца пачаць 15 чэрвеня 2013 года.Пра гэта гаворыцца ў паведамленні аддзела па сувязях з грамадскасцю і інфармацыйнай палітыцы расійскай аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт» — генеральнага праекціроўшчыка станцыі і генеральнага падрадчыка яе будаўніцтва.
У паведамленні гаворыцца, што 12 верасня адбылося пасяджэнне шостага аператыўнага штаба па будаўніцтве Беларускай АЭС пад старшынствам першага
Да 20 лістапада 2012 года на катлаване трэба завяршыць выкананне пластавага дрэнажу, які адначасова з’яўляецца абаронай ад прамярзання асновы катлавана.Паведамляецца, што цяпер на будаўнічай пляцоўцы ідуць работы па распрацоўцы катлавана энергаблока № 1.
«Работы на катлаване вядуцца ў адпаведнасці з графікам: бетаніруюцца „пазухі“ катлавана і ідзе падрыхтоўка да кладкі бетона пластавага дрэнажу. Ужо пакладзена больш як 5,5 тыс. кубаметраў бетону, што складае 21% ад аб’ёму пластавага дрэнажу», — адзначыў намеснік дырэктара ААТ «НІАЭП» — дырэктар прадстаўніцтва ў Беларусі Юрый Пуставы.
На пляцоўцы задзейнічана прыкладна 200 адзінак будаўнічай тэхнікі і працуюць больш як 800 рабочых. У 2013 годзе плануецца разгарнуць работы на 35 аб’ектах.Цяпер работы вядуцца на 62 аб’ектах, 14 з якіх плануецца здаць у 2012 годзе.
Кіраўнік аб’яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт» Валерый Лімарэнка падкрэсліў: «Мы зацікаўленыя ў тым, каб найважнейшы для Беларусі энергетычны аб’ект быў пабудаваны ў тэрмін».
Для будаўніцтва беларускай АЭС выбраны праект расійскай кампаніі «Атамбудэкспарт». Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень