Крыстафер Стывэнс, злева, у Трыпалі (Лівія), чэрвень 2012.

Крыстафер Стывэнс, злева, у Трыпалі (Лівія), чэрвень 2012.

Новы прэм’ер-міністр Лівіі паведаміў, што па справе аб забойстве ў Бенгазі чатырох амерыканскіх дыпламатаў затрыманыя некалькі чалавек.

Паводле яго слоў, следства па справе рухаецца поўным ходам.

Дыпламаты былі забітыя ў сераду, калі ўзброеныя людзі ўварваліся на тэрыторыю амерыканскага консульства ў Бенгазі, пратэстуючы супраць дэманстрацыі фільма, які, на іх думку, абражае прарока Мухамеда. У ліку загінулых быў пасол ЗША ў Лівіі Крыстафер Стывенс.

Сам жа фільм размясціў у Інтэрнэце нейкі 52-гадовы жыхар Каліфорніі.

Акцыі пратэсту супраць антыісламскага фільма распаўсюджваюцца па ўсім свеце:
дэманстрацыі прайшлі таксама ў Емене, Егіпце, Іраку, Тунісе і іншых краінах. Улады Афганістана і Пакістана зачынілі доступ да YouTube, каб паспрабаваць не дапусціць прагляду скандальнага фільма.

У чацвер у сталіцы Емена Сане ўдзельнікі пратэстаў уварваліся на тэрыторыю пасольства ЗША і падпалілі некалькі аўтамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0