Пра гэта падчас перадвыбарнага пікета пяці спікераў АГП заявіў лідар партыі Анатоль Лябедзька.
Пікет АГП прайшоў вечарам 13 верасня каля сталічнага гандлёвага цэнтра «Рыга». На ім прысутнічалі
Выступаючы перад прысутнымі, Лябедзька заявіў, што правядзенне гэтага пікета — своеасаблівы адказ на нявыхад у эфір «нават тых выступленняў, якія доўжыліся пяць хвілін і то ў запісы і пад цэнзурай». Ён адзначыў, што за чатыры гады цяперашняе
«Гэта ўсё адно, калі б рабочы завода „Гарызонт“ за 4 гады сабраў тры тэлевізары, але зарплату атрымаў за чатыры гады», — сказаў Лябедзька.Таксама ён адзначыў, што ніводзін чалавек не змог назваць трох дзейных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. «Хоць гэта тыя, за каго мы нібыта галасавалі ўсяго чатыры гады таму», — сказаў Лябедзька.
Ён заявіў, што такая сітуацыя склалася таму, што дэпутаты не выбіраюцца, а прызначаюцца. «Таму мы здымаемся з псеўдавыбараў і заклікаем вас не хадзіць і не галасаваць на гэтых выбарах», — заявіў Лябедзька.
Астатніх жа заклікаў данесці гэты сцэнарый да сваіх блізкіх і знаёмых.Тым, каго прымусяць прыйсці на выбары, ён прапанаваў галасаваць супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты, «якімі б сімпатычнымі вам яны ні здаваліся».
Асобна Лябедзька спыніўся на праблеме палітзняволеных. Ён адзначыў, што гэтыя людзі асуджаныя толькі за тое, што мелі адрозны ад улады пункт гледжання на развіццё сітуацыі ў Беларусі.
Экс-кіраўнік Нацбанка Станіслаў Багданкевіч заявіў, што цяпер вырашэнне эканамічных праблем немагчымае без змены ўлады.
Маці палітзняволенага Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч расказала аб праблемах палітзняволеных, а падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў — аб тым, як фальсіфікаваліся выбары ў 2008 годзе.
Пасля гэтага спікеры АГП адказвалі на пытанні грамадзян, прычым больш за ўсё пытанняў паступіла да Станіслава Багданкевіча.
У канцы пікета Лябедзька заклікаў прысутных далучацца да кампаніі АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!». Пікет прайшоў без інцыдэнтаў і прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі ў форме.