Урад Японіі абвясціў пра вывад з эксплуатацыі ўсіх атамных электрастанцый краіны да 2040 года.

Такім чынам, ён пацвердзіў намеры, пра якія ўпершыню абвясціў пасля катастрофы на энергаблоку «Фукусіма-1» у сакавіку мінулага года.

За апошняе дзесяцігоддзе атамныя рэактары вырабілі траціну электрычнасці краіны.

АЭС «Фукусіма-1» атрымала значныя пашкоджанні 11 сакавіка 2011 г. у выніку двайнога ўдару стыхіі — магутнага землятрусу ў 9,0 бала і цунамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?