14 верасня ў Мінску пройдзе публічны паказ новага фільма тэлеканала "Белсат" - пра адзінага міністра-жанчыну Рады БНР Палуту Бадунову.

Рэжысёрам дакументальна-мастацкай стужкі «Палута Бадунова. Успомніць і не забыць» -- Валерый Мазынскі,

сцэнарыстамі -- Ларыса Шчыракова, Валянціна Лебедзева, Валерый Мазынскі.

Пасля прагляду фільма можна будзе задаць пытанні яго стваральнікам - у прыватнасці Валерыю Мазынскаму і Ларысе Шчыраковай, якая не толькі брала ўдзел ў напісанні сцэнара, але і сыграла ролю Палуты Бадуновай.

Шчырая і рашучая, Палута Бадунова мела дар натхняць і гуртаваць людзей вакол беларускай нацыянальнай ідэі,
што было недаспадобы бальшавіцкім уладам. У 1920-я яна прайшла праз турмы Масквы і Вільні, у 1937-м у Гомелі яе зноў арыштоўвае НКВД.
Пасля некалькіх месяцаў бязлітасных катаванняў Палуце далі 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Але не паслалі «па этапе», а перавезлі ў менскую турму НКВД – сумнавядомую «амерыканку» – і яшчэ некалькі месяцаў катавалі, выбіваючы з ужо псіхічнахворай Бадуновай звесткі пра паплечнікаў,
пасля чаго асудзілі на расстрэл. Як савецкія, так і цяперашнія ўлады намагаюцца сцерці імя Палуты Бадуновай з памяці беларусаў.
Паказ адбудзецца 14 верасня а 16-й гадзіне ў Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?