Культура. Рознае

У Расіі гінуць унікальныя беларускія роспісы

За зіму царквы ў Стайках на Пскоўшчыне можа не стаць.

У Расіі гінуць унікальныя беларускія роспісы
У Расіі гінуць унікальныя беларускія роспісыУ Расіі гінуць унікальныя беларускія роспісыУ Расіі гінуць унікальныя беларускія роспісы

У вёсцы Стайкі, што ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці, у руінах былога ўніяцкага храма захаваліся ўнікальныя роспісы.

Аднак яны могуць знікнуць ужо ў бліжэйшыя месяцы.

Музыка Яраш Малішэўскі пабываў у Стайках.

«Царква ў жахлівым стане, — кажа спадар Малішэўскі. Тое, што пакуль стаіць, доўга не пратрывае, гэта відавочна».

Драўляны барочны ўніяцкі Пакроўскі храм паўстаў у Стайках у другой палове XVIII ст. Пасля далучэння гэтых земляў да Расійскай імперыі царква была пераробленая ў праваслаўную. За савецкім часам у будынку зрабілі клуб і збожжасховішча, а ад 1990-х ён стаяў безгаспадарны.

Храм прыйшоў у заняпад і пачаў абвальвацца: не стала даху, вежаў і перакрыццяў, абрынулася сцяна. Дах трымаецца толькі над алтарнай часткай.

Пад тым дахам і захаваліся роспісы, якія яшчэ можна адрэстаўраваць. «Роспісы, калі мы іх бачылі, уяўлялі сабою шчыт, набраны з драўляных панэляў, — расказвае Малішэўскі. — Вышэй былі тры абразы: леваруч — святога Пятра, праваруч — Багародзіцы і, магчыма, Хрыста ў цэнтры. Гэтых трох ужо няма. Захаваўся роспіс вышэй: анёлы трымаюць карону, анёлы з шалямі і трубою, Бог Саваоф у аблоках. Прысутнічае шмат «аптычнасці», таго, што ілюзяністычным жывапісам імітуе архітэктуру і разьбу, як, прыкладам, у Будславе».

Фарба на роспісах часткова абсыпалася, часткова ўзнялася ад вільгаці. На сцяну трапляе дождж, снег, пыл і вецер, ці перажывуць роспісы зіму — невядома.

«Параўнаць роспісы можна з тымі, якія былі ў драўляных цэрквах Віцебска, Оршы, Слуцка, Мсціслава — але там усё было знішчана за савецкім часам. Усё гэта Усходняя Беларусь — «зачышчаны край», дзе помнікаў засталося так мала.

А ўжо такога — і пагатоў. Стайкі — адзіны ацалелы прыклад мясцовага жывапісу тых часоў».

Адрэстаўраваць роспісы пакуль нескладана, калі перавезці іх з руінаў у які-небудзь з музеяў. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны запаведнік рабіў захады па ратаванні роспісаў, аднак пакуль вынікаў няма. Патрэбнае тэрміновае ўмяшанне Міністэрства культуры на міждзяржаўным узроўні.

Юрась Ускоў

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

вусень напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:44
Туды трэба проста прыехаць і забраць усё.
AGA напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 11:59
Половина России в руинах, а здесь какой-то Храм.
Наш напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:39
Наша вера, наша мастацтва. Наша мінуўшчына. Наша?
Head напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 16:34
2 AGA дык спадзяванне не на Расею ідзе, а на тое, што наша міністэрства культуры тэрмінова возьмецца за гэтае...
Псаломщикъ Гермогенъ напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 19:57
По-моему росписи не вполне каноничны. Пусть впредь рассмотрят их специалисты из Епархиального Управления, имеется ли в них духовная ценность, то есть вполне благодатна ли сия иконопись для храма?
З.В. напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:46
Папоўшчыны і так зараз поўна паўсюль.
Алесь Беларус напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 21:24
Да Гематаген. Ты на гэтым сайце, так сама выглядаеш неяк некананiчна
АкадэміяБеларускіхНавук напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 0:47
Заключэнне Некананічныя роспісы на некананічнай тэрыторыі. Недыпламатычнымі спосабамі закінутыя пасля канфіскацыі зямлі, нікому непатрэбнай і быльнягом зарослай. Аднак паспрабуй крані -- мала не падасца! Хай гніе за суседскім плотам наша уніяцтва нямытае.
дзяніс-дзяніс напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 17:25
каб зрабіць пад полацкам скансенс, накшталт таго, што пад менскам і перавезьці тое што гніе на пскоўшчыне з беларускае падчыны, пад мсціслаў тое, што не дагніла на смаленшчыне... так мары ў голас
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Штармавое папярэджанне — на захадзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы  1 +рэкамендацыі МНС, як сябе паводзіць у часе залевы.
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Абмеркаванні

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

26.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY