Французскія ўлады афіцыйна зарэгістравалі ў сваёй краіне міжнародны жаночы рух Femen.

Прадстаўнікі арганізацыі заявілі пра атрыманне афіцыйнага паведамлення аб рэгістрацыі. У той жа час, Femen зазначае, што ўлады Украіны паўторна адмовілі руху ў легалізацыі на тэрыторыі гэтай краіны, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Актывісткі Femen праводзяць свае акцыі пратэсту топлес.

Так, 19 снежня 2011 г. актывісткі руху Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко, Аляксандра Нямчынава зладзілі акцыю ў Мінску каля будынка КДБ.
Вечарам таго ж дня дзяўчаты былі схопленыя на аўтавакзале ў Мінску невядомымі ў цывільным і вывезеныя ў Ельскі раён. Амаль суткі пра іх не было нічога вядома.

Акцыя Femen у Мінску, 19 снежня 2011 г.

Акцыя Femen у Мінску, 19 снежня 2011 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?