15 верасня ў Сочы (Расія) сустрэнуцца Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта Пуцін паведаміў сёння, сустракаючыся ў Сочы з губернатарам Растоўскай вобласці РФ Васілём Голубевым.

Паводле словаў расійскага лідара, на сустрэчы з Лукашэнкам ён абмяркуе магчымасць увядзення утылізацыйнага збору на сельгастэхніку замежнай вытворчасці.

«Мяркую, што і Беларусь зацікаўлена, каб такія ж меры падтрымкі былі рэалізаваныя, яны нас таксама падтрымаюць, я маю на ўвазе ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. У нас заўтра будзе сустрэча з Аляксандрам Рыгоравічам, і мы пагаворым на гэтую тэму, яны таксама ў гэтым зацікаўлены», — цытуе Пуціна РІА Навіны.

11 верасня па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі і Пуціна. «У ходзе гутаркі былі абмеркаваны асобныя пытанні двухбаковага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку вынікаў саміту АТЭС ва Уладзівастоку і павіншаваў Уладзіміра Пуціна з паспяховым правядзеннем гэтага важнага міжнароднага форуму», — паведаміла прэс-служба афіцыйнага беларускага лідара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?