Футбол

БФФ: «Майкі па-расейску, бо футбалісты зборнай карыстаюцца службовымі пашпартамі»

У клубах футбалісты выязджаюць за мяжу па нацыянальных пашпартах.

Чытач Мікола Жукоўскі звярнуў увагу, што на майках зборнай Беларусі па футболе прозвішчы гульцоў транслітараваныя з расейскай, а ў клубах — з беларускай.

Так і атрымліваецца, што за нацыянальную каманду гуляе Bordachov, а ў БАТЭ — Bardachou.

І такіх выпадкаў даволі шмат. Растлумачыць сітуацыю мы папрасілі прэс-сакратара Беларускай федэрацыі футбола Аляксандра Томіна.

«У гульцоў зборнай ёсць службовыя пашпарты. Яны імі карыстаюцца пры выездах за мяжой. Там імёны напісаныя па-расейску. З іх бярэцца ўся афіцыйная дакументацыя. Перад кожным матчам у гульцоў правяраюць пашпарты, каб пераканацца, што гэта менавіта той чалавек. І калі ў пашпарце будзе напісана Ivanov, а на майцы Ivanou, то футбаліста могуць проста не дапусціць да гульні».

«НН»: Чаму тады ў БАТЭ ці «Фрайбурзе» на майках транслітэрацыя з беларускай?

АТ: Бо ў клубах футбалісты карыстаюцца не службовымі пашпартамі, а беларускімі. На майках жа ў клубах у іх напісана, як у нацыянальным пашпарце.

У жніўні журналістам паказалі службовы пашпарт Лукашэнкі, там транслітэрацыя зробленая таксама з расейскай.

Службовы пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь - дакумент, які пацвярджае грамадзянства і службовы статус грамадзян, права яго ўладальніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і ўезд у Рэспубліку Беларусь і які сведчыць пра асобу ўладальніка ў мэтах выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь, а таксама знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь.

Службовыя пашпарты выдаюцца:

суддзям Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда;

службовым асобам (за выключэннем службовых асобаў, якім выдаюцца дыпламатычныя пашпарты) Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Бяспекі, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, сакратарыятаў савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў, апарату савета міністраў, сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Службы бяспекі прэзідэнта, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Следчага камітэта, міністэрстваў , дзяржаўных камітэтаў, нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі;

іншым асобам па ўзгадненні з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Зміцер Панкавец

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Растлумачце невуку напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 17:03
Што такое службовы пашпарт і чаму ён па-расейску? Яны служаць Расеі?
JJ напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 17:10
Дык а чаму федэрацыя робіць службовыя пашпарты "ад балды", а не карыстаецца афіцыйнымі дадзенымі МУС? Што гэта за бардак?
Бенедзікт напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 17:23
"У гульцоў зборнай ёсць службовыя пашпарты. Яны імі карыстаюцца пры выездах за мяжой. Там імёны напісаныя па-расейску. ..." -------------------------------------- Што за лухта?! Чаму па-расейску?! "Братское сближение народов"... Нішчыцца ўсё беларускае - з выклікам, нахабна...
Hedymin напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 18:16
а як інфармацыя у двух дакумантах аднога чалавека можа розьніцца?
Ветэрынар напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 19:14
Брыдка гэта ўсе. Ганьба чыноўнікам ды беларускаму футболу. Быццам у сваім калгасе гуляйце пад беларускамі, а за мяжой пад "прадвінутымі расейскімі"- ну і быдла!
Димыч напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 20:40
Давайте еще на старославянском начнем писать. Родной язык белорусов русский. И точка.
Бенедзікт напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:19
Димыч напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 20:40 Давайте еще на старославянском начнем писать. Родной язык белорусов русский. И точка. ---------------------------------- Геня - кажыце толькі за сябе. Вашай радной мовай можа быць хоць мова моту - адна з моваў папусаў. Вы лепш сваёй дачцы забараніце размаўляць па-беларуску - атрымаеце годны адказ.
Максім Капран напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:22
Димыч напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 20:40 Давайте еще на старославянском начнем писать. Родной язык белорусов русский. И точка. =================== Бред. Русскій - родной язык русскіх. Уже небелорусов.
budrys напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:24
что не доделал русский штык, доделает служебный паспорт - Муравьев
яяя напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 23:20
Як на беларускі манер можна назваць стадыён на Маякоўскага ў Мінску? http://lenadmin.gov.by/news/04-09-12/konkurs-na-luchshee-nazvanie-stadiona-kamvolshchik
dz напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 0:39
Димыч напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 20:40 не врите.более половины населения при переписи указали родным беларуский.и не важно говорят ли они на нем в жизни, или нет. факт остается фактом.а значит,эти люди вовсе не против постепенного возрождения беларускай мовы. только такие дЫмЫчы у власти делают все, что бы 100 % населения называло родным р усский.
Балканскі Башта напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 7:46
Да такое зняважлівай дурнацені магла даўмецца толькі БФФ. Хай ужо тады проста назавуць сябе заходнім дублем расійскай зборнай, і выступаюць пад трыкалорам. Калі ў галовах службовая інваліднасць, дык якой гульні можна чакаць ад такіх спартоўцаў!?
brudny напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 8:02
........, калгасныя губернскiя чынушы без роду без племенi...
vict_ напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 11:27
А Б С У Р Д !
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — новая версія ад праекта Zenon  16 Ці падабаецца вам абноўленая мелодыя? Ці варта было б зрабіць гэтую версію гімнам?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

25.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

25
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY