Затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў.
ГрамадстваПадаткавікі і міліцыя ўварваліся на прэзентацыю кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» ў Гроднедапоўнена 0.00 Затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў. Арыштаваная ўся кніжная прадукцыя. Паводле відавочцаў, на прэзентацыі прысутнічалі зусім невядомыя гарадзенскай беларускай грамадзе людзі. Яны зрабілі кантрольны закуп кнігі напачатку. А ў канцы прэзентацыі ўвайшла міліцыя, і людзі ў цывільным ужо ў адкрытую сталі патрабаваць ад Валера дакументы і пытацца, на якой падставе ён распаўсюджвае тут гэтую літаратуру. Пасля яны загрузілі ўсю літаратуру, якую ён прывёз, у свой аўтамабіль. Булгакава таксама пасадзілі ў машыну і павезлі ў Цэнтральную падатковую Гродна. Урэшце Булгакаў аб’явіўся пасля трох гадзін затрымання: патэлефанаваў жонцы. З ягоных словаў, затрымлівалі яго падаткавікі. У яго закупілі ўсе самыя палітызаваныя кнігі. Пры гэтым пазней, у часе складання пратакола, Булгакаву некалькі разоў паўтарылі, што гэта не палітычная, а руцінная падатковая справа. Булгакава здзівіла, што і прэзентацыю, і момант затрымання, і працэдуру афармлення пратакола здымалі на відэа. На відэа фільмавалі і вокладкі кніг. Акрамя падаткавікоў і міліцыянтаў, прысутнічалі асобы ў цывільным. Усяго затрымана 194 асобнікі розных выданняў. Рэдактара «Arche» чакае суд па артыкуле Адм. кодэксу «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць», на якім будзе вырашана пытанне пра штраф і канфіскацыю кніг. Прэзентацыя кніг адбывалася на Будзённага, 48а. «Саветызацыя Заходняй Беларусі» — гэта кніга гісторыка Яна Шумскага, напісаная на аснове ягонай доктарскай дысертацыі. Акурат гэтымі днямі ў Гродне з крамаў канфіскавалі кнігу «Гродназнаўства», аднаго з яе аўтараў, Андрэя Чарнякевіча, звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта, а іншых зацягалі ў КДБ. Гэтыя падзеі пазначаюць новы этап у паляванні на вядзьмарак у нашай краіне.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
42
каментары
паказаць менш каментароў »
каментаваць
ЦІкаўны напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:03
гарадзенец напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:17
Бенедзікт напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:23
Димыч напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:25
рэп напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:29
Дзівак напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:36
чалавечык напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:43
Volat напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:43
Максім Капран напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:52
Максім Капран напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:55
мік напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 21:58
vidavoczca напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:06
мік напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:06
padarozhny напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:25
кнігар напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:26
advaa-belarus напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:34
Niemand напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 22:55
аб напiсаў(ла) 14 верасня 2012 у 23:08
Siarzhuk_z_lesu напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 0:13
minak напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 0:24
Дождались напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 0:29
Niemand напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 1:51
Саветызацыя напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 3:08
vik напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 4:05
аноним напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 6:11
Моня з Падсвiлля напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 7:11
Алесь Кутасаў напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 7:50
беларуска напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 9:41
2 Дождалісь напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 9:49
awa напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:00
мік напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:20
akta напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:39
мік напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:40
мік напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 10:45
asar напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 11:04
Валацуга напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:00
Анти-Бенедикт напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 21:49
вось напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 22:35
Віталь з Менску напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 1:45
VALKYRIJA напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 1:59
Анти-Бенедикт напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 10:46
szkodliwe wrona напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 12:26
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|