У Тунісе падчас маніфестацыі пратэсту ля амерыканскага пасольства загінулі не менш трох чалавек, 28 атрымалі раненні, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне краіны.
Дэманстранты загінулі пры спробе штурму пасольства.
Дэманстрацыя ў Тунісе, як і ў многіх іншых мусульманскіх краінах, праходзіць у знак пратэсту супраць антыісламскага фільма, які выйшаў у ЗША.
0
0
0
0
0
0