Знакаміты фанат ФК «Зеніт» з Санкт-Пецярбурга, акцёр Міхаіл Баярскі перад матчам чэмпіянату Расіі з «Церакам» сказаў, што калі «Церак» пераможа, то ён паголіць вусы.

«Церак» выйграў у «Зеніта», прычым у гасцях з лікам 2:0.

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў заклікаў Баярскага не галіць вусы.

«Міхаіл Баярскі пагражаў кінуць капялюш [Баярскі ходзіць на матчы ў капелюшы] і згаліць вусы, калі „Зеніт“ прайграе „Цераку“. Я ўпэўнены, што ён чалавек слова!

Але ўлюбёнца мільёнаў гледачоў Баярскага немагчыма ўявіць без вусоў і капелюша. Таму мы просім яго не рабіць гэтага! Гульня ёсць гульня!», — напісаў Кадыраў у сваім твітары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?