За гэта сёння прагаласавалі з'езды партый.
ПалітыкаБНФ і АГП знялі кандыдатаў з парламенцкіх «выбараў»За гэта сёння прагаласавалі з'езды партый.
Такое рашэнне прынята сёння на партыйных з’ездах, што прайшлі ў Мінску. Абедзве партыі матывавалі сваё рашэнне тым, што выбарчая кампанія прахозіць непразрыста і недэмакратычна. Апрача таго, у краіне застаюцца палітвязні. Так, Партыя БНФ вылучала ўладам дзве ўмовы, пры выкананні якіх яна гатова была б паўнаварта браць удзел у выбарчай кампаніі, — гэта вызваленне палітвязняў і ўключэнне ўсіх прадстаўнікоў ад партыі ў акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводная з іх не была выканана. Рэпартаж са з’езда Партыі БНФ Ігар Лялькоў прапануе галасаваць за кожнага кандыдата асобна, ці здымацца ім з выбараў. Была прапанова зняць усіх кандыдатаў, апроч Івана Шэгі, але дэлегаты супраць. У выніку галасавання 37 дэлетаў прагаласавалі за зняццё кандыдатаў, 2 — супраць, 5 — успрымалася. * * * Было вылучана 64 кандыдаты, даехалі — 46. Адзіным пытаннем будзе разглядацца ўдзел партыі ў парламенцкіх выбарах. Усяго ад Фронту засталося 31 зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты. «Людзі не пойдуць на выбары не праз дзеянні прыхільнікаў байкоту, а праз дзеянні ўладаў», — кажа старшыня БНФ Аляксей Янукевіч. Ён абгрунтоўвае рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах тым, што ўлады не вызвалілі палітвязняў, не ўключылі прадстаўнікоў апазіцыі, не зарэгістравалі моцных кандыдатаў, цэнзура падчас тэлевыступаў. Тым не менш, ён кажа: «Нашы кандыдаты не пайшлі на самацэнзуру, але дамагліся поўных выступаў». «Найбольш правільным будзе скасаваць наша рашэнне аб вылучэнні кандыдатаў. Гэта будзе сумленна ў дачыненні да людзей», — сказаў Аляксей Янукевіч. Напрыканцы свайго выступу старшыня падзякаваў усім кандыдатам, а таксама тым, хто працаваў у цэнтральным штабе. А вось дэлегат з’езду Васіль Раманаў (Гомель) мяркуе, што здыманне кандыдатаў яшчэ больш заблытае сітуацыю. «Ці ёсць сэнс фальсіфікаваць сёння выбары? Няма. Калі ў парламент трапіць некалькі кандыдатаў ад апазіцыі, то ўладзе будзе толькі плюс», — мяркуе сп. Раманаў. Тамара Маскалёва кажа, што Партыя БНФ дала «слова сабе», таму яго нельга парушаць, бо не будзе даверу нават сабе. «Вы думаеце вам дадуць добрыя працэнты? А хвігу з маслам вы не хацелі?», — кажа кандыдатка. «На гэтыя выбары людзям глыбока фіялетава. Нават у самых далёкіх вёсках. Выбарамі цікавяцца 3–5% насельніцтва», — сказаў Барыс Вырвіч з Бялыніч. Былы марскі афіцэр, пехацінец Аляксандр Страх кажа, што яго не будуць паважаць аднавяскоўцы, калі яму напішуць 5%. Іван Шэга звяртае ўвагу, што Мікола Статкевіч выступае за ўдзел у парламенцкіх выбарах. Шэга лічыць, што некаторыя партыйцы самі баяцца трапіць у палату. «Калі я здымуся, то ўсім будзе зручна. Вельмі зручна будзе мясцовай уладзе, бо застаецца яшчэ тры кандыдаты. Вельмі зручна будзе мне, бо не трэба будзе нікуды ездзіць. Прадстаўнікі ўлады прыязджалі да мяне дадому, прасілі не здымацца, бо не хочуць галасаваць за настаўніцу. У Слоніме можна было б паспрабаваць сарваць гэтыя выбары. Калі вялікая колькасць будзе галасаваць за апазіцыйнага кандыдата, то магчымыя варыянты». Валеры Каранкевіч з Хоцімска, які адначасова прадстаўляе «Гавары праўду», сказаў, што прыняў рашэнне не здымацца з выбараў. «Магчыма, удзельнічаць у выбарах нам бы і было больш выгадна, але калі мы прынялі рашэнне, то яго трэба трымацца», — сказаў Аляксей Чарняеў. Віктар Марчык прапанаваў пакінуць удзельнічаць у выбарах некалькі найбольш моцных кандыдатаў ад БНФ, каб праверыць рэйтынг Партыі. Алесь Страчук жа прапанаваў удзельнічаць у выбарах «да канца». Вадзім Саранчукоў з Горадні прапануе здымацца. Алесь Каліта прапануе выключыць Валерыя Каранкевіча з Партыі, калі не падпарадкуецца рашэнню БНФ аб зняцці з выбараў. «Выключайце, хутка адны застанецеся ў Партыі», — кажа Каранкевіч. На з’ездзе пачалі кіпець жарсці. «Давайце не будзем жыць ілюзіямі, — звяртаецца Кастусёў да Шэгі і Страчука. — Я ведаю, што і сёння вам напішуць 3%. Давайце прымем агульнае рашэнне». Вялікая дыскусія была, ці даваць слова спадару Алег Квятко са «Справядлівага свету». «Спадзяюся, што скажыце нешта вартае гэтага галасавання», — сказаў Янукевіч. Прадстаўнік посткамуністаў пераконвае, што ў выбарах трэба ўдзельнічаць. «Народаўладдзе — наша агульная мэта», — сказаў Квятко. Словы ягоныя сустрэлі з абурэннем. ***
АГП заяўляла пра свой паўнацэнны удзел у выбарах пры ўмове выканання ўладамі трох пунктаў: вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, адсутнасць прымусу да галасавання, празрыстае фарміраванне выбарчых камісій. Як заявіў сёння намеснік старшыні АГП Леў Марголін, ніводную ўмову ўлада не выканала. «Апрача таго, за мінулыя два з паловай месяцы мы ўбачылі новыя факты ў гэтай кампаніі — ад прыцягнення ўдзельнікаў выбарчай кампаніі да адміністрацыйнай адказнасці да ўвядзення жорсткай цэнзуры выступленняў у СМІ. Доступ кандыдатаў у дэпутаты да выбаршчыкаў ператварыўся ў карыкатуру», — канстатаваў палітык. Усе гэтыя моманты, паводле слоў Марголіна, «ператварылі выбарчую кампанію ў палітычны фарс, няварты таго, каб у ім брала ўдзел сур’ёзная палітычная партыя».
падпіска на каментары
каментары праз RSS
39
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
dziadzka z-pad Wilni напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 11:13
Арына напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 11:40
бізнес напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:14
тутэйшы чалавек напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:27
Арына напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:36
oe напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:41
байкот напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 12:52
dziadzka z-pad Wilni напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 13:04
бізнес напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 13:26
бізнес напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 13:34
Prost напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 15:27
TUT напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 16:04
the_flame напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 16:57
иэтотоже напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 17:03
Змагар форумны напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 17:17
ГосподарЪ напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 17:30
угу напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 17:35
Олег напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 18:05
Грагоравич напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:32
Антон напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:42
грып напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 20:47
ГосподарЪ напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 21:16
вярні народу выбары напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 21:33
Вадзим напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 22:05
Ліцьвін напiсаў(ла) 15 верасня 2012 у 22:17
VALKYRIJA напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 2:09
Алесь Пранько напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 2:33
БайКот напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 3:13
belariy напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 8:05
Франак Нырка напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 9:51
галина напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 10:31
лідэр напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 11:46
вось напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 12:22
Scaner напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 15:33
adva-belarus напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 17:42
gsh напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:41
ЗПТ напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 20:35
shpak напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:14
павал напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 11:32
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|