Mirum Music Festival

Музыка

«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»

абноўлена; дадаліся фота.

«Наша Ніва» наведала фэст у Азярцы

«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»
«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»«Камяніца»: ціха, спакойна, без «Крамбамбулі»

Больш здымкаў глядзіце ТУТ.

Чацвёртая «Камяніца» — фолк-фэст у Музеі народнай архітэктуры і побыту — закрыла сезон опэн-эйраў у Беларусі, што праўда, на фэсце не выступіла «Крамбамбуля», адзін з хэдлайнераў. «Наша Ніва» адправілася ў Азярцо, каб паглядзець, ці не страціла фолк-музыка папулярнасць.

У фестывальным аўтобусе багата людзей у нацыянальных строях — вышыванкі, саламяныя брылі: рэч у тым, што для гледачоў, якія прыйдуць у народным адзенні, ход на фестываль свабодны — і рэч нават не ў тым, што ўваход настолькі дарагі, каб не аплаціць яго (25 тысяч рублёў — паспрабуйце трапіць у Мінску на якасны канцэрт за 3 даляры).

Тут задума арганізатараў відавочная — людзі ў вышыванках толькі ўзмацняюць атмасферу сапраўднага народнага свята, якая звычайна бывае на «Камяніцы».

Аднак часам вышыванка, якая выглядае з-пад ільнянага пінжака, выклікае хутчэй усмешку, як і саламяны брыль пад кеды. У аўтобусе дзядуля ў вышыванцы, брылі і з гармонікам — яго, відаць, запомнілі ўсе наведнікі фестываля — бо ў гэтага гледача была дакладна свая, не музычная мэта наведвання.

Усю дарогу ён чытае пасажырам лекцыю па нумералогіі, з якой вынікае, што паводле лічбаў, Лермантаў у наступнай інкарнацыі стаў Мюлерам з падачы амерыканцаў, Нарвегія — галава (у прамым сэнсе) Зямлі, а таямніца сусвету заключана ў казцы пра царэўну-жабку.

«Па-беларуску, калі не ведаеце, яна будзе апалонік» — раптоўна пераходзіць на беларускую мову дзядок.

На ўваходзе ў Музей народнай архітэктуры і побыту шмат міліцыі — да аховы «Камяніцы» падыйшлі сёлета вельмі сур’ёзна, магчыма нават залішне. Ля карчмы з’явілася новая сцэна — аматарская, на якой выступаюць дзіцячыя калектывы. Апякае сцэну музыка Руся, якую можна назваць сапраўдным героем дня — яна як можа заманьвае публіку, аднак большасць ідзе адразу да галоўнай сцэны.

Аматарская сцэна атрымалася выдатнай, часам дзеля яе варта было пераадолець паўкіламетры ад галоўнай: дзіцячыя калектывы, як выявілася, могуць так «даць фолку», што прафесіяналы адпачываюць.

Паміж выступамі Руся заклікала дзяцей і надалей адраджаць беларускую спеўную культуру, якая зараза знаходзіцца амаль у катастрафічным стане. І злёгку «троліла» міліцыянтаў, якія сумна хадзілі тройкамі туды-сюды.

На фэсце не апынулася алкаголю і піва, што вельмі здзівіла наведнікаў, частка якіх накіравалася назад у Мінск, каб вярнуцца да выступу хэдлайнераў — тут варта заўважыць, што ў адрозненні ад папярэдніх фэстаў (дзе п'яных было мінімальна), гледачоў нападпітку амаль не было ўвогуле, і публіка паводзіла сябе вельмі інтэлегентна.

Увогуле, «Камяніца» доўжылася дзевяць гадзін, што для фолк-фэста рэкорд. Пры гэтым музыкі штогод мяняюцца, што, як падкрэслілі прадстаўнікі генеральнага спонсара «Банка БелВЭБ», прынцыпова важна — можна кожны год клікаць «Тройцу», але ці варта?

Пакуль выступалі першыя калектывы, слухачы збольшага гулялі па музеі архітэктуры, калупаючы дахі дамкоў на прадмет «з чаго гэта яно зроблена», і вывучаючы асартымент традыцыйнага міні-кірмаша.

Тое, што заяўленай у афішы «Крамбабулі» не было, відаць паўплывала на колькасць наведнікаў — гледачоў сабралася агулам тысячы тры, хаця падлічыць усіх, хто блукаў па Музеі архітэктуры, па зразумелых прычынах цяжка.

«Мы не прыйшлі да паразумення з музыкамі з «Крамбамбулі», тое, што яны зрабілі, выглядае не вельмі прыгожа», — адзінае, што паведамілі арганізатары.

Пасля Сяргей Будкін, рэдактар сайта «Тузін гітоў», ад сваіх крыніцах даведаўся, што найбольш верагоднай прычынай адсутнасці «Крамбамбулі» стаў канцэрт Вольскага на сядзібе БНФ. Арганізатары «Камяніцы» і сам музыка ведалі, што выступ можа быць сарваны, але Вольскі ўсё ж такі выступіў на сядзібе.

Адсутнасць «Крамбамбулі» абмяркоўвалі актыўна: «Дык што, забаранілі Лявона Артуравіча, ці што?» — пыталіся слухачы ў тых, хто на іх думку мог валодаць гэтай інфармацыяй.

Але ўвечары, калі на сцэну пачалі выходзіць найбольш цікавыя калектывы, публіка падцягнулася. А 18-й пасля гурту Pawa на сцэну падняліся Наста Някрасава і FolkRoll.

Як высветлілася, па канцэртнай падачы ва ўмовах опэн-эйру Някрасава можа даць фору «Тройцы» — прынамсі, FolkRoll, які грае не прамалінейны фолк, а мяшае яго з акадэмічнай музыкай сярэдзіны ХХ стагоддзя, гучыць, смела скажам, не горай за Кірчука і кампанію.

Наста то спявала акапэла, то гурт за пяць хвілін са звычайнага фальклорнага напеву пераходзіў у сапраўдную псіхадэлію, адтуль ступаў на тэрыторыю кампазітараў узроўню Джона Кэйджа і вяртаўся ў ледзь не танцавальны матыў.

Публіка ўспрыняла FolkRoll неадназначна — з аднаго боку, было бачна, што гэта складаная і не самая простая для разумення музыка, пад якую не патанчыш, выклікае цікавасць, з іншага — усё ж такі пад вечар, стаміўшыся ад «традыцыяналістаў», людзі жадалі нечага больш энэргічнага.

Другой падзеяй вечара стаў выступ гурту Re1ikt, якія прыводзяць у культурніцкі шок нават расейскіх крытыкаў, якія прывыклі ў кожным гурце бачыць як мінімум шэсць гуртоў мінулага. «Рэлікты» не падобныя ні да каго, аднак гучаць настолькі свежа і па-еўрапейску, што некаторыя слухачы прыехалі адмыслова для іх выступу.

Пры досыць «цяжкім» гучанні музыкі не страцілі фолкавага адцення, што ў прынцыпе цяжка зрабіць.

Хэдлайнерамі сталі расейцы «Иван Купала», некалі лідары радыёэфіраў, якія падрыхтавалі адмысловую праграму паляшуцкіх песняў — па словах музыкаў, яны працуюць з фолкам розных краінаў, у тым ліку не маглі абыйсці і Беларусь.

Чацвёртая «Камяніца» апынулася нейкай надта ўжо спакойнай, зусім «восеньскай», аднак фэст наведаць было варта хаця б таму, што з усіх фэстаў Беларусі, гэта ледзь не адзіны, які можна назваць сапраўды беларускім.

Юрась Ускоў

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

Чек напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 10:38
Гы. До "Гаротнiцы" аффтар не досидел.))) А зря...
Melaman напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 11:43
© ва ўмовах опэн-эйру Някрасава можа даць фору «Тройцы» © Ну ня варта гэтак пасьпешлівых авансаў. Наста Някрасава, безумоўна, таленавітая сьпявачка, але калі яна дасць фору Кірчуку, дык той назаўжды зьнікне для яе за даляглядам. Дый у іх ня толькі розны стыль, але й від музыкі: Някрасава камэрная артыстка, а Кірчук - рэальная зорка маскульта.
Хай праўда заменіць паветра! напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 15:32
«Мы не прыйшлі да паразумення з музыкамі з «Крамбамбулі», тое, што яны зрабілі, выглядае не вельмі прыгожа», — адзінае, што паведамілі арганізатары. Падайце, калі ласка, імя і прозьвішча чалавека (калі хтосьці з арганізатараў сапраўды такое заявіў), якому належыць гэтая цытата. Бо, паўтаруся, калі гэтыя словы САПРАЎДЫ ПРАГУЧАЛІ з вуснаў кагосьці з арганізатараў фэсту, то гэта азначае, што яны лічаць "непрыгожым" тое, што Лявон Вольскі мае актыўную грамадзянскую пазыцыю і, зважаючы НЯ ТОЛЬКІ НА ГРОШЫ І КАМЭРЦЫЙНУЮ ВЫГАДУ ДЛЯ СЯБЕ І СВАІХ МУЗЫКАЎ, ПАГАДЗІЎСЯ (!!!!!) БЯСПЛАТНА (!!!!!) ЗАЙГРАЦЬ У ПАДТРЫМКУ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ, чым вельмі ім дапамог - шмат хто з прысутных (у тым ліку сама Крамбамбуля) на тым мерапрыемстве ахвяраваў грошы на перадачы для іх у турмы, падпісаў паштоўкі і іншае, чым хоць неяк яшчэ раз нагадалі пра тое, ШТО Ў КРАІНЕ ПАВОДЛЕ ПАЛІТЫЧНЫХ МАТЫВАЎ СЯДЗЯЦЬ ЛЮДЗІ!!! А калі гэта - грамадзянскі чын з боку Лявона Вольскага і ягоных музыкаў - хтосьці з арганізатараў "Камяніцы" лічыць "непрыгожым", то хай хаця б назаве сваё імя, і пасьля гэтага паглядзіць у вочы тым людзям, чые сваякі сядзяць у турмах за тое, каб яны маглі "прыгожа" ладзіць свае фэстывалі.
Хай-хай напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:00
"Хай праўда...", калі б Лявон зайграў той канцэрт для палітвязняў на тыдзень паздней, нічога не здарылася б - ані з сумленнем, ані з палітвязнямі. Затое ў дадатак да таго некалькі тысяч людзей маглі б паслухаць яго песні ў нармальных умовах. Ну і можа міліцыянтаў менш было б на "Камяніцы". Але, відаць, не думаў ён пра тое. Таму і арганізатарам непрыемна, і аматарам творчасці ЛВ сумна, што Крамбамбулі не было.
2 хай-хай напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:57
Параўналi!
Чек напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 19:03
Аху.......... В общем замечательная позиция у оратора выше. Осталось ещё на Михалка наругаццо.... Дескать чё ж ты всякую ахинею несёшь. Ни с твоей совесть, ни с политзаключёнными ничего не случится если ты свою гражданскую позицию выскажешь потом..... когда можно будет.
Мэнсан Мандэла напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 19:09
Вольскі зусім зазнаўся. НРМ разваліў, на былых паплечнікаў напляваў, а зараз тое самае робіць з публікай. Усё часцей яго бачым у кампаніях і краінах, дзе яму "выгодней" быць. Фактычна музыка ператварыўся ў звычайнага бізнэсоўца. Карацей, ня той ужо Вольскі, ой ня той!
Бенедзікт напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 21:11
Паважаны ўэб-рэдактар, а дзе мой камэнт? Ён не ўтрымлівае хлусьні, зьнявагі і абразаў.
Татьяна напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 21:34
Большое спасибо Л. Вольскому и " Крамбамбули" за поддержку п/ заключенных. Доброго Вам здоровья и успехов во всем!!!
Andrus напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 21:41
Шкада што Корамбамбулі не было! А так усё было супер!
яшчэ фоткі напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 23:09
http://www.facebook.com/photo.php?fbid=4630685612043&set=a.4630684492015.184766.1439956981&type=1&theater
Хай праўда заменіць паветра! напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:58
2 Хай-хай: "калі б Лявон зайграў той канцэрт для палітвязняў на тыдзень паздней, нічога не здарылася б" Акурат і ня мог Лявон зайграць гэты канцэрт пазьней - бо ня ён ёсьць арганізатарам той імпрэзы, у каторай (як і ў "Камяніцы", і ў любога іншага прыстойнага мерапрыемства) быў свой расклад, графік - загадзя расплянаваны, анансаваны і г.д. Лявон усяго толькі прыняў запрашэньне, што было прадыктаванае ягоным сумленьнем, ніякіх датаў ён сам не вызначаў. І, паўтаруся, аніякіх дывідэнтаў ён ад гэтага не атрымаў, хіба толькі вось гэтую "ўдзячнасьць" з боку функцыянэраў ад культуры, якія во' гэтак яму адпомсьцілі, ня даўшы выступіць на Камяніцы. 2 Мэнсан Мандэла: " Усё часцей яго бачым у кампаніях і краінах, дзе яму "выгодней" быць. Фактычна музыка ператварыўся ў звычайнага бізнэсоўца." Шаноўны, трэба б трохі думаць, перш як пісаць. Пагатоў, калі чаго ня ведаеце - апошні, мабыць, ужо раз паўтараю: Вольскаму ніхто і нічога не плаціў за выступ у падтрымку палітвязьняў, і пра якое "выгадней" Вы тут казалі, застаецца няясным. А вось сапраўдным вынікам таго выступу сталася рэальнага грашовая дапамога, якую прысутныя дабраахвотна сабралі для тых людзей, каму цяпер цяжэй за ўсіх нас. Ну і, каб ужо скончыць гэтую палеміку, прапаноўваю Вам паўзірацца ў чыстыя і сьветлыя твары людзей - як музыкаў, так і тых, хто прыйшоў іх паслухаць ды не на адно толькі словах падтрымаць зьняволеных - вось фотарэпартаж зь мерапрыемства, зроблены Аляксандрам Ждановічам: http://budzma.org/news/dolya-heroya-byc-na-kryzhy-volski-dau-kancert-u-padtrymku-palitvyaznyau-fotarepartazh.html То давайце можа ўжо разам пачнем думаць, хто і навошта перашкаджае такім рэчам (выступам улюбёных музыкаў перад сваімі адданымі слухачамі) адбывацца ў значна шырэйшым маштабе - так, як гэта магло б быць на "Камяніцы"? Замест таго, каб бясконца абвінавачваць адно аднога ў нейкай мітычнай "прадажнасьці", "кан'юктурнасьці" ды іншых незаслужана навешаных цэтліках. Шчыра жадаю Вам посьпехаў! І будзьце крыху спагадлівейшыя )) ps. Спадару Лявону, ясная рэч, нізкі паклон і велізарны рэспэкт!!!
Раман Абрамчук напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:24
Рэспект Крамбамбулі. а лавіраванне - гэта ад лукавага...
З тузіну напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 14:45
Самі арганізатары пры тым яўна трымалі крыўду на лідэра «Крамбамбулі»: «Яны паступілі непрыстойна і самі адмовіліся ад удзелу ў мерапрыемстве», - сьцісла паведаміў каардынатар фэсту Сяргей Чэгрынец. Потым ён удакладніць у камэнтары для Tuzin.fm што меў на ўвазе: «Паміж намі ўзьнік недавер, калі Вольскі за некалькі дзён да фэстываля стаў запрашаць слухачоў зусім на іншае мерапрыемства і тым самым пайшоў на канфлікт з намі. Мусіць яго гурт мае нейкі свой бізнэс-плян. Між тым, тут яго чакалі 4000 чалавек, а не 30».
Юрий П напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 15:39
"...Кричука..." - это стёб такой или опечатка. Поправили бы!
to З тузіну напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 23:42
Сяргей Чэгрынец, мусіць, зусім ужо за сваімі сасіскамі абкамянічыўся..... Навучыў бы лепей афіцыянтак у сваёй страўні хоць трохі па-беларуску гаварыць, а тое давялося днямі нямала зьдзівіцца: першая афіцыянтка ў "Камяніцы" зусім не разумела па-беларуску, і замест яе прыслалі другую. Вось такая вось "кухня" ў спадара Чэгрынца (ледзь не сказаў "Чаргінца"). А хоча вучыць спадара Вольскага, як яму жыць і на якія канцэрты каго клікаць. Пустое...
Juras P. напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 10:36
>Юрий П (17 верасня 2012 у 15:39) "...Кричука..." - это стёб такой или опечатка. Поправили бы! Не паправілі. Значыць, гэта пазіцыя. Зрэшты, яна і ў тэксьце выяўлена: нібыта моладзь можа даць фору Вялікаму Артысту, які ўнёс беларускую песьню ў аналы сусьветнай фанаграфіі ды працягвае дзівіць і радаваць слухача.
Juras P. напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 10:37
>Юрий П (17 верасня 2012 у 15:39) "...Кричука..." - это стёб такой или опечатка. Поправили бы! Не паправілі. Значыць, гэта пазіцыя. Зрэшты, яна і ў тэксьце выяўлена: нібыта моладзь можа даць фору Вялікаму Артысту, які ўнёс беларускую песьню ў аналы сусьветнай фанаграфіі ды працягвае дзівіць і радаваць слухача.
Зкеоу Уьвбьп напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 17:50
Спрэчка наконт учынкаў Вольскага - традыцыйная тролеўская баланда, бо былі б мазгі ў людзей, яны б не казалі лухту пра выгадна-нявыгадна, калі ні там, ні там музыкам ніхто не прапанаваў ганарар. Дый публіка доіць музыкаў рэгулярна, пампуючы любімыя песьні ў сеціве бясплатна. Краіна бамжоў, якім абы заглытнуць самім, а потым плакаць, чаго ж гэтак лёс ня склаўся.
lazy напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 18:19
Дзякуй, выправілі. - Рэд.
Друвяніца напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:01
Цьвярозы аналіз "Камяніцы'2012" сдэзь http://mialguj.ucoz.org/news/belaruskija_akcehnty_kamjanicy/2012-09-20-35
Nature напiсаў(ла) 24 верасня 2012 у 1:05
А тут прышпільны полк аматараў беларускага фольк-року на фэст пад прымусам цягнецца http://euroradio.fm/ru/report/kamyanica-poteryala-tri-gruppy-nashla-157-yunyh-talantov-foto-118052#sizeComments=730
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Дашлі сваю навіну




Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца

Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

20.06 НБ РБ
USD 8720
EUR 11680
RUB 271.5

PDF-версія

20
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Гарачыя тэмы

Мінуўшчына не павінна быць праклёнам: яшчэ адно слова па «недыскутабельным пытанні»  53 Калі ласка, выкажыцеся тыя, чыё меркаванне змянілася ў выніку дыскусіі Сідарэвіча й Пашкевіча
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY