Супрацоўнікі міліцыі і МНС 8 гадзін шукалі ў лесе маці з 3-гадовай дачкой, паведамляе БЕЛТА. Аб здарэнні міліцыі стала вядома 15 верасня ў 17.40. Занепакоены мужчына распавёў, што яму патэлефанавала на мабільны тэлефон жонка і паведаміла, што яны з дачкой заблукалі ў лесе. Пошукі пачаліся адразу ж. Да меркаванага месца знаходжання зніклых накіраваліся 25 супрацоўнікаў Аршанскага РАУС, да якіх далучыліся 2 экіпажы МНС на аўтамабілях і міліцыянты Багушэўскага аддзела Сенненскага РАУС. Усяго каля 40 чалавек былі задзейнічаны ў пошуках.

Па словах начальніка Аршанскага РАУС Леаніда Міхайлава, сувязь з жанчынай увесь час падтрымлівалася па мабільным тэлефоне. Аўтамабілі МНС падавалі гукавыя сігналы. А для асвятлення тэрыторыі запускаліся сігнальныя ракеты. У выніку ў 1.40 гора-грыбнікоў выявілі ў балоце. Жанчына і дзіця былі дастаўлены ў бальніцу і агледжаны лекарамі. Зараз маці і дачка знаходзяцца дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?