Некалькі дзён таму старшыня Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што не выключае плаўнай дэвальвацыі рубля. А Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што ніякай дэвальвацыі не будзе. «Якой з заяваў вы больш давяраеце? Чаму?» — запытаў карэспандэнт БелаПАН жыхароў Магілёва.
Спадарыня сталага веку: «Не ведаю, каму давяраць, я толькі бачу, што інфляцыя расце са страшэннай сілай. Значыць, і грошы нашы абясцэньваюцца. Практыка паказвае, што дэвальвацыя ёсць».
Юнак: «Напэўна, болей Ермаковай. Яна — майстар у сваёй справе, разбіраецца».
Малады спадар: «Я думаю, дэвальвацыя будзе, наогул беларускі рубель упадзе. Я во толькі прыйшоў з арміі. Сыходзіў — былі адны цэны, вярнуўся, як у іншую краіну. Прэзідэнт хоча супакоіць народ, сказаць, што ў нас усё добра. І па тэлевізары ў нас усё добра, каб людзе не ўздымалі панікі, каб не мянялі гэтыя беларускія рублі».
Малады спадар: «Старшыні Нацбанку відней, калі рабіць дэвальвацыю. Гэта ж яе, у прынцыпе, праца — пільнаваць стан нацыянальнай валюты. Магчыма, адзін з іх памыляецца і няправільна ацэньвае сітуацыю».
Спадар: «Сітуацыя была ўжо ў 2011 годзе, калі старшыня Нацбанка заяўляў пра мінімальную дэвальвацыю, а першая асоба краіны казала пра тое, што яна немагчымая. А мы праз
Маладая спадарыня: «Дэвальвацыя будзе! Праблемы ў эканоміцы відавочна прыкметныя. Наш прэзідэнт хоча неяк людзей супакоіць, бо зноў жа рост цэнаў, а паколькі яны апошнім часам дужа растуць, то ў палітычных мэтах».
Спадар: «Час пакажа. У нашай краіне ніхто нічога сказаць не зможа. Сумленна ж не кажацца, што ў краіне адбываецца, усё так завуалявана. Але ж па эканоміцы ж відаць, што грошай не хапае».
Спадарыня сталага веку: «Шчыра кажучы, не ведаю, што да дэвальвацыі, а вось дэнамінацыю хацела б. Гэтыя мільёны, нулі… Цэны, зразумела, растуць няспынна. Вельмі складана мне як пенсіянерцы, даводзіцца кожную капейку эканоміць».
Спадар: «Ермаковай больш давяраю. Інтуіцыя і стан эканомікі».
Спадарыня: «Я наогул не давяраю палітыкам. Праца ў мяне — на першым плане, грошы зарабляю. А вось будзе нешта там абясцэньвацца ці не — не ўнікаю ў гэта. Можа быць, у мяне такая неактыўная грамадзянская пазіцыя, не ведаю. Але я палітыкам не давяраю».
Спадарыня: «