Прадстаўнікі апазыцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што яны былі выкрадзеныя па палітычных матывах.
ГрамадстваТрынаццаць гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль КрасоўскіПрадстаўнікі апазыцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што яны былі выкрадзеныя па палітычных матывах.
Віктар Ганчар, які з самага пачатку быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, дапамог яму прыйсці да ўлады, а затым сышоў у апазіцыю, і Анатоль Красоўскі бясследна зніклі 16 верасня 1999 года. Вечарам яны пайшлі ў лазню, што ў Мінску па вуліцы Фабрычнай, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Мінска. Паводле даных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспертызы паказалі, што паходжанне выяўленых на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасці высноў аб паходжанні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі. Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у замешанасці ў іх выкраданні вышэйшых службовых асоб краіны. Як паведаміў БелаПАН юрыст Гары Паганяйла, справа аб знікненні Ганчара і Красоўскага намінальна працягвае расследаваць пракуратура Мінска. «Пракуратура рэгулярна паведамляе, што праводзяцца следчыя дзеянні, аднак ні пра вынікі гэтых следчых дзеянняў, ні пра іх сутнасць нікому не паведамляецца. Я лічу, што ўлады чакаюць, калі знікненню Ганчара і Красоўскага споўніцца 15 гадоў і тады гэта справа можа быць спынена з прычыны заканчэння тэрміну даўнасці», — гаворыць юрыст. Рэальнае расследаванне справы, адзначыў ён, можа аднавіцца ў выпадку змены існуючай улады. «Тады гэта справа атрымае іншую кваліфікацыю — напрыклад, паводле артыкула 128 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае выкраданне і знікненне чалавека, звязанае з яго палітычнай дзейнасцю, як злачынства супраць бяспекі чалавецтва. Такія злачынствы не маюць тэрміну даўнасці», — падкрэсліў Паганяйла. Тым больш, дадаў ён, што справа аб знікненні Ганчара і Красоўскага цяпер знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН. «Гады
падпіска на каментары
каментары праз RSS
4
каментары
каментаваць
belariy напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 18:54
Ганьба карнаму рэжыму! напiсаў(ла) 16 верасня 2012 у 21:08
wowenciy напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 11:37
Дзе Захаранка, Ганчар, Красоўскi, Завадскi???? напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 13:43
падпіска на каментары
каментары праз RSS
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|