16.09.2012 / 20:33

Уладзімір Някляеў. Памяці зніклых

Няма вас сярод мёртвых і жывых.
Вы на зямлі не дажылі да смерці.
Пакінуўшы і родных, і чужых,
Вы проста зніклі, як знікае вецер.
А мы жывём, бо трэба жыць далей,
Каб зразумець, як дорага мы плацім
За ўсё –
і што за ўсё найдаражэй
Магілы,
над якімі можна плакаць...