Гэта горш, чым кніга Рушдзі і дацкія карыкатуры, мяркуе шэйх Насрала.
СветЛідар «Хезбалы» назваў фільм аб прароку Мухамедзе самай страшнай абразайГэта горш, чым кніга Рушдзі і дацкія карыкатуры, мяркуе шэйх Насрала. Лідар радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хезбала» шэйх Насрала заклікае да новых пратэстаў у Ліване ў адказ на зняты ў ЗША фільм, які многія мусульмане палічылі абразлівым. Як заявіў у відэазвароце Насрала, свет павінен ведаць, што мусульмане «не будуць моўчкі трываць абразы». Пратэсты ля дыпламатычных прадстаўніцтваў ЗША ў ісламскіх краінах Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Азіі працягваюцца ўжо некалькі дзён. У звароце, які быў паказаны па тэлеканале Мяркуецца, што першая акцыя пройдзе ў панядзелак днём у паўднёвым прыгарадзе Бейрута, які фактычна кантралюе групоўка «Хэзбала». Шэйх адзначыў, што чакаў заканчэння трохдзённага візіту ў Ліван Папы Бенедыкта XVI і толькі затым выступіў са зваротам. «Тыя, хто стаіць за гэтым фільмам, тыя, хто стаяць за яго стваральнікамі, тыя, хто падтрымліваюць і абараняюць іх, у першую чаргу ЗША, павінны быць прызваныя да адказу і пакараныя. Іх варта байкатаваць», — заявіў шэйх. У Ліване ў апошнія дні ўжо адбыліся пратэсты супраць фільма, але ў асноўным на поўначы краіны ў горадзе Трыпалі, дзе большасць жыхароў — суніты. Па словах шэйха Насралы, фільм з’яўляецца велізарнай абразай для мусульман, нават большай, чым раман Салмана Рушдзі «Сатанінскія суры» або апублікаваныя ў дацкай газеце карыкатуры з выявай прарока Мухамеда. Няякасна зняты і дрэнна змантаваны фільм «Нявіннасць мусульманаў» паказвае прарока Мухамеда дурнаватым чалавекам, які імкнецца да ўлады. У фільме ёсць сцэны сэксу Мухамеда з яго жонкай і іншымі жанчынамі. Дакладных звестак пра стваральнікаў гэтай стужкі няма, але ўлады ЗША кажуць, што, як мяркуецца, рэжысёрам стаў Накула Баслі Накула з Каліфорніі, якога раней прызналі вінаватым у махлярстве.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
10
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
belariy напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 10:26
W напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:00
між іншым напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:00
гарадзенец напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 12:00
if напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 14:26
атеистка напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 14:55
Где правда напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 15:00
if напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 16:31
Франак Нырка напiсаў(ла) 17 верасня 2012 у 17:37
W напiсаў(ла) 18 верасня 2012 у 13:30
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|