Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Гіпербалічныя факты пра беларусаў з магчымай доляй праўды.

Беларусы такія разважлівыя, што спачатку чакаюць, а потым думаюць.

Беларусы ніколі не лічаць прэзідэнцкія тэрміны Лукашэнкі, яны спакойна чакаюць наступных выбараў.

Беларусы такія міралюбныя, што дачакаліся, пакуль суседнія дзяржавы самі сфармуюць контуры іх межаў.

Беларусы такія незалежныя, што незалежныя нават ад незалежнасці.

Беларусы такая згуртаваная нацыя, што салідарныя кожны сам з сабой.

Беларусы нічога не просяць у Бога, яны ўсяго дачакаюцца.

У беларусаў ёсць усяго адзін недахоп — яны цярпець не могуць не цярпець.

Калі беларус адмаўляецца цярпець, яму прапаноўваюць іншае грамадзянства.

У беларусаў ніколі няма праблем, таму што для вырашэння праблемы яны ствараюць іншую праблему і вырашаюць ужо яе.

Спецыяльна для беларусаў Facebook побач з кнопкамі like і share паставіў гузік «пацярпець» і «пацярпець з сябрамі».

Спачатку Бог стварыў беларусаў. Таму што толькі яны маглі спакойна назіраць за тым, што Бог рабіў далей.

Беларусы ніколі не хацелі змагацца за сусветнае панаванне. Яны проста чакаюць, пакуль усё чалавецтва памрэ, каб потым кіраваць светам.

Беларусы такія крутыя, што будучыня ў іх ужо была.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?