Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 19 верасня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі днём па Гродзенскай, месцамі ў Брэсцкай і ў заходніх раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—13°С,

максімальная днём плюс 20—26°С.

У Мінску 19 верасня таксама пахмурна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Вецер паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10—12°С, максімальная днём плюс 21—23°С.

20 верасня ў Беларусі пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 7—14°С,

максімальная днём плюс 10—17°С, па ўсходзе плюс 18—23°С.

21 верасня ў Беларусі таксама пахмурна з праясненнямі. Ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах дажджы, месцамі моцныя дажджы; днём па ўсходзе кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 3—10°С, на тарфяніках Брэсцкай вобласці месцамі слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С;

максімальная тэмпература днём плюс 10—17°С, па паўднёвым захадзе да плюс 19°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?