Па словах намесніка старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», напад на карэспандэнтаў падчас перадвыбарчага пікету з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб СМІ.

Андрэй Бастунец падкрэсліў,

што прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі згодна з заканадаўствам маюць права прысутнічаць на любых публічных мерапрыемствах, у тым ліку і несанкцыянаваных.
Пры гэтым прадстаўнікі праваахоўных органаў не маюць права перашкаджаць журналістам выконваць свае прафесійныя абавязкі.
«У сённяшнім выпадку, асабліва калі пацвердзіцца інфармацыі пра збіццё карэспандэнтаў і пашкоджанне тэхнікі, выпадак неабходна трактаваць згодна з артыкулам 198 Крымінальнага кодэкса Беларусі „Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналістам“.
Вінаватыя ў нападзе павінны панесці крымінальную адказнасць за свае дзеянні», — дадае Андрэй Бастунец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?