Той самы Лары

Той самы Лары

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, стаміўшыся ад ляноты і бяздзейнасці «галоўнага мышалова» сваёй рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт — ката Лары, звольніў жывёліну з высокай пасады, піша The Daily Mail.

Цярпенне прэм’ер-міністра скончылася, калі ён застаў ката, калі той мірна спаў на крэсле, а ў гэты час па пакоі прабегла мыш. Кэмеран паспрабаваў разбудзіць улюбёнца і прымусіць яго прыступіць да сваіх прамых абавязкаў,

але Лары толькі расплюшчыў адно вока, стомлена паглядзеў на гаспадара, «абуральна пазяхнуў» і, не пасунуўшыся ні на цалю, зноў заснуў.

Пяцігадовы Лары быў прыняты на працу ў лютым 2011 г.: сям’я прэм’ера ўзяла яго з найстарэйшага брытанскага прытулку для жывёл «Батэрс», выбраўшы з іншых кандыдатаў за відавочныя звычкі драпежніка, якія ён набыў у часы бяздомнага жыцця на вуліцах Лондана.

Аднак з самага пачатку службы кар’ера ката склалася няўдала: яго не раз папракалі ў недастатковай стараннасці ў барацьбе з мышамі.

Зараз месца Лары на пасадзе «галоўнага мышалова» заняла кошка Фрэй канцлера казначэйства Вялікабрытаніі Джорджа Осбарна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?