Падазраваны па справе аб забойстве маладога таксіста ў Віцебску затрыманы. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.
На шосты дзень пасля выяўлення цела мужчыны 1992 года нараджэння ў часеІм аказаўся жыхар Віцебска 1971 года нараджэння, раней судзімы за крадзеж аўтатранспартнага сродку (судзімасць пагашана. — Заўвага. БЕЛТА).аператыўна-следчых дзеянняў выяўлена асоба, якая падазраецца ў гэтым жорсткім злачынстве.
Па версіі следства, падазраваны дзейнічаў з карыслівых памкненняў. Рэчавыя доказы яго злачынствы выяўленыя.Абвінавачванне падазраванаму будзе прад’яўлена ў бліжэйшыя дні.
Злачынства выклікала вялікі грамадскі рэзананс у горадзе. Падтрымку маці загінулага аказвалі супрацоўнікі МНС, там, дзе малады чалавек працаваў пастаянна, віцебскія таксісты, сябры загінулага і проста неабыякавыя грамадзяне.Учора на афіцыйны сайт Віцебскага гарвыканкама прыйшоў ліст ад маці загінулага, дзе яна выказала шчырую ўдзячнасць усім, хто аказаў ёй маральную і матэрыяльную падтрымку.
Увечары 12 верасня ў Віцебску адбылося забойства мужчыны 1992 года нараджэння. Цела з агнястрэльнай раненнем было выяўлена раніцай 13 верасня ў аўтамабілі. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па арт.139 «Забойства» Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Мужчына падпрацоўваў таксістам, з’яўляўся кандыдатам у майстры спорту па таэквандо і, як мяркуе следства, спрабаваў аказаць супраціў.
0
0
0
0
0
0