Былы памочнік прэзідэнта Ігар Пракапенка, які балатаваўся ў дэпутаты па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе № 6, зняў сваю кандыдатуру з парламенцкіх выбараў.

«У нас зняліся два кандыдаты: вылучэнец ад АГП Уладзімір Непемняшчых — згодна з рашэннем партыі, і 17 верасня зняў сваю кандыдатуру Ігар Пракапенка», — паведамілі ў акруговай камісіі.

Цяпер, пасля зняцця і праўладнага, і апазіцыйнага у акрузе застаўся адзін кандыдат — вылучэнец ЛДП Сяргей Мельнікаў, энергетык прыватнага прадпрыемства, 1981 года нараджэння.

Нагадаем, 6 верасня Пракапенка быў вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта — галоўнага інспектара Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ў пачатку верасня з пасады старшыні Гомельскага гарвыканкама звольніўся Віктар Піліпец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?