Незалежныя тэлеканалы «Маэстра» і
На кадрах відаць, як ахоўнікі Глданской турмы гвалцяць зняволеных гумовымі дубінкамі. На другім відэазапісе 20 ахоўнікаў па чарзе збіваюць зняволеных рукамі і нагамі.
Гэтыя кадры былі перададзены тэлеканалам былым супрацоўнікам Глданской турмы Уладзімірам Бедукадзэ, які цяпер знаходзіцца ў вышуку. У інтэрв’ю
Міхаіл Саакашвілі ў ноч на сераду зрабіў адмысловую заяву ў сувязі з выяўленымі фактамі катаванняў у турме: «Тое, што здарылася ў Глданской турме, з’яўляецца абуральным актам, накіраваным супраць годнасці і правоў чалавека. Усе, хто гэта арганізаваў і ажыццявіў, хто гэта дапусціў, заслугоўваюць самага суровага пакарання і ўсе яны панясуць гэта пакаранне», — гаворыцца ў заяве.
У Грузіі існуюць незалежныя тэлеканалы, радыёстанцыя і прэса, а публічныя дыскусіі маюць агульнанацыянальны характар.