На «Дажынках» будуць задзейнічаны 3.600 артыстаў
Усяго патрохуГазманаў, Вера Брэжнева, Рынат Ібрагімаў — і ніякіх «чарнілаў»На «Дажынках» будуць задзейнічаны 3.600 артыстаў Гасцям і удзельнікам фестывалю
Як заявіў начальнік упраўлення гандлю Магілёўскага аблвыканкама Алег Буянаў, падчас «Дажынак» пройдуць кірмашы рыбы, мёду, кандытарскіх вырабаў, піўны фестываль. Акрамя таго, жадаючыя змогуць пакатацца на трох паветраных шарах. Буянаў адзначыў, што моцны алкаголь падчас фестывалю будзе прадавацца толькі на разліў. «Чарнілаў» прадаваць не будзем», — сказаў чыноўнік. Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення ДАІ Магілёўскага аблвыканкама Віктара Каралёва, у Горках 21–23 верасня трэба чакаць не менш як 20 тыс. транспартных сродкаў. Для іх прадугледжаны тры зоны парковак. Першая — для асабістага транспарту грамадзян, другая — для аўтамабіляў, якія абслугоўваюць аб’екты гандлю, трэцяя — для транспарту афіцыйных дэлегацый, артыстаў, прадстаўнікоў СМІ. Што датычыцца колькасці гасцей і ўдзельнікаў, то, як адзначыў начальнік абласнога ідэалагічнага ўпраўлення Андрэй Кунцэвіч, іх будзе на парадак больш, чым на ліпеньскім свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне, дзе было прыкладна 60 тыс. чалавек. Для жадаючых наведаць фестываль павялічаць колькасць аўтобусаў. Мяркуецца, што ўсяго іх будзе задзейнічана прыкладна 120 з Магілёва і вобласці. Прадугледжаны і дадатковыя
падпіска на каментары
каментары праз RSS
3
каментары
каментаваць
Культпраграма панятна напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 11:55
Кузя напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 12:27
Святлана, Клецк напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 17:39
падпіска на каментары
каментары праз RSS
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|