Афіша Беларусь

Гурток «Беларуская культура» запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту

У праграме: Мова і літаратура Беларусі, беларускія народныя традыцыі, дзіцячы фальклор і гісторыя роднага краю.

Гурток «Беларуская культура» запрашае дзяцей малодшага школьнага ўзросту

У гродзенскім Палацы творчасці дзяцей і моладзі працуе гурток «Беларуская культура». Дзейнасць гуртка разлічана на малодшы школьны ўзрост і будуецца на выснове тэарэтычных і практычных заняткаў з выкарыстаннем сучасных методык і тэхналогій. Для большага разумення і запамінання тэм, шмат часу адводзіцца гульням і практычным заняткам.

Праграма ўключае:

Мова і літаратура Беларусі

Мова продкаў. Першыя пісьмовыя крыніцы. Мова старажытных летапісаў. Рукапісная кніга. Аб паходжанні беларускіх слоў. Мастацкае слова і перыяды яго развіцця. Беларуская літаратура сярэднявечча і беларускія асветнікі. Першая друкаваная кніга ў Беларусі.

Пісьменнікі Гродзеншчыны. Месцы, звязаныя з імі. Нашы мясціны ў творах мастацкай літаратуры. Сучаснае літаратурнае жыццё горада. Літаратурныя аб’яднанні, таварыствы, клубы. Літаратурныя старонкі ў мясцовай газеце.

Беларускія народныя традыцыі

Новы год і Каляды. Калядныя і навагоднія звычаі беларусаў і іншых народаў. Масленка. Гуканне вясны. Вялікдзень. Прыкметы, якія суправаджаюць кожнае свята.

Дзіцячы фальклор

Беларускія народныя казкі. Прыказкі і прымаўкі. Загадкі. Легенды і паданні. Фальклорныя матывы ў творах беларускіх пісьменнікаў (Купалы, Коласа, Танка і інш.). Гульні дзяцей беларусаў у калядна-абрадавых святах. Вобраз казы, мядзведзя і іншых звяроў у вераваннях і гульнях беларусаў.

Гісторыя роднага краю

Жыццё беларускіх плямён і адкуль мы гэта ведаем. Як і дзе ўзнікалі паселішчы? Назва «Белая Русь». Заняткі старажытных жыхароў Беларусі. Рэкі ў жыцці чалавека. Наш Нёман. Узнікненне Гродна на беразе Нёмана. Гісторыя нашага горада. Легенды ўзнікнення горада. Вуліцы Гродна. Мая вуліца. Назвы вуліц і іх паходжанне.

Усе жадаючыя запітсацца ў гурток могуць звяртацца па адрасе: Каложскі парк, 1 (былы Палац піянераў), каб. 206, тэл. 8 (0152) 74 49 22, +375 (29) 886 89 14.

Блог Гродна s13

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

valiancina напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 12:15
Падкажыце нешта падобнае ў Менску. Дачушцы 5 гадоў. Наведалі некалькі фальклёрных калектываў, але не пачулі там ніводнага беларускага слова.
2valiancina напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 12:54
Звярніцеся ў ТБМ: 220034, г. Менск, вул. Румянцава, 13 +375 17 284-85-11. Можа што падкажуць.
Вольга напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 13:11
2valiancina: Студыя эстэтычнага развіцця "Праменьчык": выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць, народныя гульні і спевы. Прымаюцца дзеткі з 4 год. Заняткі адбываюцца ў Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) па суботах і па чацверах і доўжацца 2 гадзіны з перапынкам. Гурток платны - 120 тыс. на месяц. Дадатковая інфармацыя: (029) 872 02 23, (029) 311 411 2, альбо на форуме http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?p=286286#286286
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі» — новая версія ад праекта Zenon  16 Ці падабаецца вам абноўленая мелодыя? Ці варта было б зрабіць гэтую версію гімнам?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

25.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

25
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY