Здабыча сырой нафты ў Беларусі за студзень-жнівень 2012 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скарацілася на 1,2% да 1109 тыс. т.
Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў дакладзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Здабыча прыроднага газу ў рэспубліцы за восем месяцаў гэтага года вырасла на 1,5% да 148,5 млн куб.м. Вытворчасць тарфяных брыкетаў і паўбрыкетаў скарацілася на 1,2% і склала 855,6 тыс. т.
У цэлым здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў у Беларусі знізілася за восем месяцаў на 1,2%.
За 2011 год здабыча паліўна-энергетычных карысных выкапняў скарацілася ў рэспубліцы на 0,9% у параўнанні з вынікам 2010-га. Пры гэтым здабыча нафты ў мінулым годзе знізілася на 1,1% да 1681,5 тыс. т. Здабыча натуральнага газу вырасла на 4,3% да 222,3 млн. куб.м. Вытворчасць паліўных брыкетаў павялічылася на 3,6% і склала 1364,5 тыс. т.