Палітыка

«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»

Датэрміновае галасаванне парламенцкай кампаніі стартавала.

«Салідарнасць» прасачыла за яго ходам і асаблівасцямі ў глыбінцы.

«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»
«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»«Хай бы іх выбралі за нас. Нам бульбу трэба перабіраць»

Ужо за 50 кіламетраў ад Мінска выбарчыя ўчасткі літаральна спаборнічаюць у «стыльным» афармленні. У вёсцы Юрава з пачаткам датэрміновага галасавання на ўчастку толькі міліцыянт і чальцы камісіі, а сапраўднае жыццё кіпіць у мясцовай краме. У чаканні машыны з малаком жыхары абмяркоўваюць ураджай бульбы і кандыдата ў дэпутаты, які балатуецца па іх акрузе.

А за дзесяць кіламетраў, у вёсцы Куркова, галасаванне ўжо пачалося, камісія апячатала скрыню, чакае першых выбаршчыкаў.

На стэндзе з агітацыяй маўклівы напамін пра байкот выбараў — перадвыбарчы плакат з залепленым кандыдатам ад БНФ.

Участак пустуе нядоўга.

Дзве бабулі прыехалі на свой выбарчы ўчастак з аказіяй, каб прагаласаваць датэрмінова, таму што ў нядзелю трэба займацца гаспадаркай, і часу хадзіць на выбары не будзе.

Як на заказ, у Курковскі дом культуры, дзе размясціўся ўчастак, уваходзіць музыка з трубой і пачынае найграваць нешта на сваім вялікім інструменце. Такі вось мясцовы Кустурыца.

Пагаварыўшы з людзьмі, даведаўся, што спецыяльна ісці на выбары 23 верасня многія не імкнуцца.

— Хай бы іх выбралі за нас. А нам бульбу трэба перабіраць, — кажа адна з жанчын. — Няма на гэта часу.

Фенаменальнай датэрміновай яўкі на ўчастках няма. Да абеду на чатырох наведаных участках прагаласавала ад 3 да 8 чалавек. Самая вялікая яўка, зразумела, у сельскай школе.

У Касінскай сярэдняй школе літаральна за пяць хвілін да абедзеннага перапынку паспела прагаласаваць 4 чалавекі. Матывацыя тая ж: нядзелю хочуць цалкам прысвяціць уборцы ўраджаю.

Падчас размоваў пра байкот і пра тое, што галасаваць лепш у дзень выбараў, людзі толькі ўсміхаюцца і здзіўлена разводзяць рукамі. Маўляў, не чулі, ды і якія ў нас фальсіфікацыі, бачыце, нават скрыню на абедзенны перапынак чальцы камісіі па ўсіх правілах заляпляюць і распісваюцца. Так што ўсё сумленна.

Сяргей Балай, Салідарнасць

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

пфф напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 14:04
краіна губляе грошы на турызме, дзе яшчэ можна пабачыць такую архаіку
яшь напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 14:22
Это не труба. а туба.
shpak напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 14:42
Прочитал я все это, и разочаровался в идее демократии. Демократия - власть народа. Такому народу дай власть, так у нас еще хуже чем при диктатуре будет. Единственно, надеюсь что таких не большинство. Хотя о чем это я?
belariy напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 15:14
sancta simplicitas ))))
VALKYRIJA напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 16:52
На стэндзе з агітацыяй маўклівы напамін пра байкот выбараў — перадвыбарчы плакат з залепленым кандыдатам ад БНФ... --------------------------- Чакаю шараговую прамову if аб разумных адукаваных людзях, якія не выбіраюць ні ўладу, ні апазіцыю... Счаслівай будучыні!!! - Бульба ўрадзіла, малачка, смятанкі купім... і пражывем...
Ф напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 17:08
Дак хоть насерите нам на голову, а бульба превыше всего... Не заслуживаем мы другой власти.
руся напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:27
так в наших вёсочках голосуют обычно так: идет бабка покрепче, пограмотнее и голосует за пол деревни одна за всех. Потом станет посреди деревни и кричит:"Манька, перадай Ганьке, что я за вас усих ужо прагаласавала". Ну и добра, ня трэба никуды ийсци.
2 Ф напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:54
Дак хоть насерите нам на голову, а бульба превыше всего... Не заслуживаем мы другой власти. ----------------------------------------------------------------------- Живет в народе генетическая память, что до присоединения в России бульбы у нас не было и плохо жилось под властью польского панства. Поэтому бульба - это символ, почти святое. Если беларус откажется от бульбы, то Бог весть, что произойдёт, разрушится уклад.
Ойой напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 0:46
shpak прав, с такими интеллектуальными личиками недалеко уйдем
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Сучасная беларуская бальніца — марнаванне дзяржаўных грошай і часу пацыентаў 3 Што Вы думаеце пра бальніцы? З чым Вы сутыкаліся там апошнім часам?
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

26.05 НБ РБ
USD 8680
EUR 11230
RUB 277

PDF-версія

26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY