Крэмль запатрабаваў ад ЗША спыніць дзейнасць Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША (USAID) на тэрыторыі краіны. USAID фундуе ў розных краінах свету праекты, накіраваныя на падтрымку дэмакратыі, правоў чалавека і аховы здароўя. З яе дапамогай амерыканцы падтрымлівалі развіццё палітычных сістэм заходняга тыпу, заснаваных на дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці. USAID было створана ў 1961 годзе.

З 1992 года USAID уклала ў розныя праекты ў Расіі $2,7 млрд. Яны падтрымлівалі як праграмы барацьбы з сухотамі, так і абарону правоў вязняў і сеткі назірання за выбарамі.

Трывога Пуціна стала нарастаць пасля таго, як у Маскве пры канцы 2011-га выбухнулі пратэсты супраць рэжыму «кіраванай дэмакратыі», пры якім уладу захоўвае тая самая групоўка выхадцаў з КГБ.

Кіраўніца сеткі незалежнага назірання «Голас» выказала шкадаванне з нагоды такога рашэння расійскага МЗС, піша газета «Уол-стрыт джорнал». Яна адзначыла, што ўнутрырасейскіх крыніц фінансавання для такіх ініцыятываў амаль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?