Улада, што трымаецца на кулаках, мае слабыя шанцы на мірны адыход у гісторыю.
МеркаванніПалітыка ўдару кулаком у тварУлада, што трымаецца на кулаках, мае слабыя шанцы на мірны адыход у гісторыю.
Што яднае свежы нумар «Нашай Нівы» з «НН» №3 ад 24 студзеня 2003 года? У абодвух выпусках на першых палосах змешчаныя фотаздымкі збітых людзей. Вядомых людзей. 17 студзеня 2003 года невядомыя зламыснікі збілі на горкі яблык акадэміка Радзіма Гарэцкага. 18 верасня 2012-га ўдар кулаком у твар атрымаў фатограф Associated Press Сяргей Грыц, які ў той момант асвятляў перадвыбарчы пікет. Магчыма, хтосьці скажа, што адзінае падабенства паміж гэтымі гісторыямі — фота на першай паласе. Радзім Гарэцкі стаў адной з ахвяр невядомых нападнікаў, якія на пачатку 2000-х зладзілі сапраўднае паляванне на прадстаўнікоў інтэлігенцыі. А Сяргей Грыц, магчыма, атрымаў па твары выпадкова. На яго месцы мог апынуцца любы з калегаў, што разам з ім здымалі пікет. Але гэтая выпадковасць не адмяняе той факт, што пад раздачу трапіў адзін з лепшых беларускіх фатографаў. Расказваючы пра інцыдэнт, Сяргей папрасіў: «Не трэба рабіць з мяне героя. Гэта звычайныя нашы працоўныя будні». Вытрымцы чалавека, які здымаў вайну ў Іраку і Афганістане, можна толькі пазайздросціць. Але ці павінны мы прызвычайвацца да сітуацыі, калі кожнаму з нас супрацоўнік міліцыі беспадстаўна і беспакарана можа ўдарыць кулаком ў твар? Ці мы ўжо прызвычаіліся і змірыліся? Паміж атакамі на інтэлігентаў і «праверкай дакументаў» у Грыца было мноства іншых удараў. Удары адпрацоўваліся нават на жанчынах — Святлану Завадскую спецназавец ударыў па твары, Маі Абромчык перабілі нагу. Дзесяць год таму нам далі зразумець: ад удару па галаве не абаронены ніхто — ні акадэмік, ні просты рабацяга. Цяпер можна смела казаць: удар пастаўлены, атрымаць па акулярах можа сапраўды кожны. Для ўлады, якая трымаецца другі дзясятак гадоў у тым ліку і на кулаках, гэта дзейсны сродак. Але варта памятаць, што такі рэцэпт палітычнага даўгалецця моцна змяншае шанцы на мірны адыход у гісторыю.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
8
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Капитан Станкулеску напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 21:56
вот для кого эти выводы в статье? напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 22:21
Коленвал напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 22:42
2 Коленвал напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 0:19
приаер напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 0:38
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:24
Юрась напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 1:52
Замзав напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 17:35
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|