Гісторыя

Хрыстос усё ж быў жанаты?

Знойдзены кавалак папірусу з фразай: «Ісус сказаў ім: Мая жонка...».

Фраза напісаная на копцкай мове ў чацвёртым стагоддзі на папірусе, які памерам меншы за візітоўку — яе, гэтай фразы, няма ў Святым Пісанні. Ніжэй за радок пра Ісуса яшчэ адзін, які прачытаны як «яна здолее быць маім вучнем», паведамляе The New York Times.

Гэтае адкрыццё прадставіла ў аўторак у Рыме на Міжнароднай канферэнцыі копцкіх даследаванняў Карэн Кінг, якая апублікавала некалькі кніг па гісторыі Евангелля.

Паходжанне папіруса застаецца загадкай, ягоны ўладальнік пажадаў застацца неназваным.

Тыя адмыслоўцы ў галіне папірусаў і копцкай мовы, якія бачылі папірус, лічаць, што гэта, хутчэй за ўсё, не падробка. Але Карэн Кінг кажа, што неабходныя далейшыя даследаванні.

Натуральна, гэтая знаходка можа зноў распаліць дыскусію — ці быў Ісус Хрыстос жанаты,

ці была, у гэтым выпадку, ягонай жонкай Марыя Магдалена і ці меў ён вучаніцу.

Гэтыя дэбаты ідуць не адно стагоддзе — але яны набываюць актуальнасць сёння, калі хрысціянскі сьвет абмяркоўвае праблему месца жанчынаў у царкоўным служэнні.

Дыскусія асабліва вострая ў рыма-каталіцкай Царкве, дзе, нягледзячы на заклікі да пераменаў, Ватыкан пацвярджае тое, што святарства не можа быць дазволенае жанчынам і жанатым мужчынам — бо гэта супярэчыць практыцы, усталяванай Ісусам Хрыстом.

Цяперашняя знаходка можа ўспрымацца пацвярджэннем версіі, што Хрыстос быў жанаты.

Пра тое, што ў Ісуса была жонка, гаворыцца ў кнізе Дэна Браўна «Код да Вінчы» і аднайменным фільме, але доктар Кінг кажа, што яе даследаванне не мае нічога супольнага з тэорыяй аўтара бестселера.

Радыё «Свабода»

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.

Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney

Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):

Ахвяраваць грошы на НН праз банк

гідронім напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 18:37
Ватыкан пацвярджае тое, што святарства не можа быць дазволенае жанчынам і жанатым мужчынам — бо гэта супярэчыць практыцы, усталяванай Ісусам Хрыстом. ................... і правільна. яшчэ чаго не хапала - каб ксянзамі былі жанчыны, ці жанатыя.. а вось у праваслаўі - калі ў папа памірала жонка, дык ён страчваў права быць папом, бо ўсе былі пэўныя ў тым, што ён не можа не грашыць.. Гэта было шчэ за царом Гарохам, а зараз - ня ведаю.. а ў копскую гэтую рэліквію - ня веру.
Teolag напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 19:06
Гэта звычайны апокрыф. Ісус у арамейскай мове звычайнае імя, таму гаворка хутчэй за ўсё вядзецца аб 2-3 веку, часах першай царквы, калі апосталы меля сваіх вучняў, прычым пад словам апостал трэба разумець не канкрэтна 12, а паслядоўнікаў. А так знайшлі сенсацыю. Спачатку трэба разабрацца, што і адкуль. Амерыканцы ў гэтай справе любяць ляпіць з мухі слана, пры ўсёй павазе да іх.
вакса напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 19:11
А так знайшлі сенсацыю. Спачатку трэба разабрацца, што і адкуль. Амерыканцы ў гэтай справе любяць ляпіць з мухі слана, пры ўсёй павазе да іх. ________ Ой, і не кажыце! Але ж як мы з мухі майструем калайдэр, тут роўных нам няма ва ўсім сьвеце!
сінонім напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 19:27
"...калі ў папа памірала жонка, дык ён страчваў права быць папом, бо ўсе былі пэўныя ў тым, што ён не можа не грашыць..." Не трандыцё! Калі попік стаў удаўцом, то мог знайсьці якую іншую матушку. Альбо заставацца ўдаўцом і працягваць служыць. А грашыць можна і з матушкай, і бязь яе. Вунь што манахі рабілі ды розныя япіскапы, мітрапаліты... Срамата!
Наіў напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 19:38
Звычайная фальшыўка! Зробленая жыдамасонамі і крэмлядунамі!
Кастусь Шыталь напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 20:19
Абы-што. Па-першае, калі б тэкст быў пашыраным у IV стагоддзі, вельмі верагодным было б існаванне іншых яго копій, спасылак на яго ў іншых творах і г. д. Па-другое, імя Ісус не азначае, што гаворка ідзе менавіта пра Ісуса з Назарэта.
Даніла Сваяк напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 21:45
Каталіцкая Царква дазваляе жанатым прымаць духоўныя саны: ў некаторых абрадах сан прасьвітэра (грэка-каталікі ў Беларусі...), а ў лацінскім дыякана. А такія запіскі зусім не сур'ёзныя.
Polka напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 22:27
Наіў Знoў y Пoльшчы?...
Івашка напiсаў(ла) 3 кастрычнiка 2012 у 0:13
Хрыстос усё ж быў жанаты? А якое гэта мае значэнне для нас? Ад гэтага Ён перастае быць Сынам Божым?
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Апошнія ў рубрыцы

Галоўнае

Азербайджан купіў 2-е месца на Еўрабачанні? Літоўскія СМІ выкрылі банду, якая дзейнічала ў многіх краінах   24 Цікава, што беларусы далі Азербайджану 10 балаў, + рускамоўнае відэа
Дашлі сваю навіну

Самае чытанае

Самае лайканае

Анекдоты

Тэхналогіі

Спорт

Адукацыя

Здароўе

Карысная інфа

Надвор'е

Нерухомасць

Эканоміка

Фінансы

Аўто

Крымінал

Здарэнні

Усяго патроху

Адпачынак

Ежа

Гісторыя

На старонках «НН» 10 і 100 гадоў таму

Архітэктура

Мова

Рэлігія

Літаратура

Кіно

Навука

Прыватныя абвесткі

Падзякі

Афіша Мінск

Афіша Беларусь

З Масквы. Блог Алеся Чайчыца


Загружаецца...

Апошнія навіны

Усе навіны

Курсы валют

19.05 НБ РБ
USD 8670
EUR 11150
RUB 276

PDF-версія

19
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Гарачыя тэмы

© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY