Сукаардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Матэа Мекачы прыбыў у Мінск вечарам 19 верасня, паведамілі БелаПАН упрэс-службе асамблеі.
20–21 верасня ў Беларусь прыбудуць кароткатэрміновыя назіральнікі ПА АБСЕ — прыкладна 90 чалавек.
У гэтыя ж дні чакаецца прыбыццё 270 назіральнікаў кароткатэрміновай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. Доўгатэрміновая місія БДІПЧ працуе ў Беларусі з 21 жніўня, яе ўзначальвае Антоніа Мілашоскі.
19 верасня стала вядома, што двум назіральнікам місіі ПА АБСЕ, прадстаўнікам Літвы і Германіі Эмануэлісу Зінгерысу і Марылуізе Бек, адмоўлена ў выдачы беларускіх віз.