Гэта першая перамога БАТЭ ў групавых этапах Лігі чэмпіёнаў.
ФутболНеймаверны БАТЭ! Барысаўцы выйгралі ў гасцях у «Ліля» 3:1дадаўся відэаагляд матча Гэта першая перамога БАТЭ ў групавых этапах Лігі чэмпіёнаў.
Такога пачатку ў Лізе чэмпіёнаў ад беларускага чэмпіёна не чакалі, відаць, самыя вялікія аптымісты і прыхільнікі клуба. Ужо ў самым пачатку гасцявой сустрэчы з французскім «Лілем» успомніў пра сваю «гармату» Аляксандр Валадзько. Апорнік БАТЭ прызнаваўся, што страляе рэдка, затое як! Ягоным ударам на Яшчэ адно прывітанне ад Валадзько галоўнаму трэнеру зборнай Георгію Кандрацьеву, які ўпарта не заўважае футбаліста.
19.09.2012 Лилль - БАТЭ from stanyuk on Vimeo. Здавалася, пасля такога жвавага пачатку нашы адыдуць назад. Так, «Ліль» правёў некалькі атак, але неяк бяззуба. Затое ў цэнтры поля БАТЭ быў Аляксандр Глеб. Менавіта наша зорка пачала атаку, з якой забіваўся другі гол. БАТЭ выйшлі ў атаку «тры на тры». Глеб аддаў Паўлаву, а той — Радзівонаву. Афсайд быў у гэты момант, але суддзя не заўважыў — 0:2. А на На Здавалася б, такія надзейныя лічбы першага тайму зробяць другую палову лёгкай прагулкай. Дзе там! «Ліль» даказаў, што не выпадкова таксама гуляе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі атрад на чале з Гарбуновым гераічна (іншага слова тут не падабраць) адбіваўся , калі «догі» плялі свае карункавыя атакі ля нашых варот. Зрэшты, рэдкі вылазкі ў зону суперніка ўсё ж здараліся. Нават Глеб адважыўся на ўдар (!), але прамахнуўся. «Ліль» відавочна недаацаніў БАТЭ, за што і паплаціўся. Першы тайм у выкананні каманды Віктара Ганчарэнкі быў паказальным. Так бы і з «Баварыяй» 2 кастрычніка ў Мінску. * * * У другім матчы ў нашай групе «Баварыя» перамагла «Валенсію» — 2:1.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
42
каментары
паказаць менш каментароў »
каментаваць
andrejka напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 22:50
Мэнсан Мандэла напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:05
Павел напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:07
Каня напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:44
awa напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:46
dz напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:53
Юрась напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:57
Zet напiсаў(ла) 19 верасня 2012 у 23:58
George напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 0:02
Aleś Jurkaviec напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 0:14
Pavlinka напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 1:09
Вася Жёстко напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 1:21
Niemand напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 1:30
Hedymin напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 1:52
Аматар портэра напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 6:16
belariy напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 7:58
Эл напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 8:24
віКніК напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 8:34
Яўмен са Старобіна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 8:35
Уладзімер Русаковіч напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:23
бабка Ганна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:36
shpak напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:44
Хлопец з Менску напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:44
Кетцаль напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:06
ортодокс напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:14
shpak напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:23
Aleś Jurkaviec 2 shpak напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:02
Антып напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:53
adva-belarus напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:10
ЯНКА напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:28
Андрусь напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:51
Мавр напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:18
!!! напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:35
Slayter напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:47
shpak напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:53
vege напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 20:31
Racyja напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:23
Aleś Jurkaviec 2 shpak напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:39
vege напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:50
Racyja напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:56
nader напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 1:04
Siarzhuk_z_lesu напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 0:41
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|