Будучаму мастаку з Мінска Насце Майстрэнка тэрмінова патрэбна дапамога.
Усяго патрохуСабраць 32 000 еўра, каб выратаваць 22-гадовую дзяўчынуБудучаму мастаку з Мінска Насце Майстрэнка тэрмінова патрэбна дапамога.
Вось ужо тры гады яна змагаецца з цяжкай хваробай. Рэмісіі змяняюцца рэцыдывамі, аператыўнае лячэнне — прамянёвай і хіміятэрапіяй. Магчымасці нашай медыцыны практычна вычарпаныя. Апошняя надзея — клініка Хадаса ў Ерусаліме. — Прашу вас дапамагчы маёй дачцэ Анастасіі, якая пакутуе на сінавіальную саркому лёгкіх, — піша яе маці, у якой смяротна хворае адзінае дзіця. Першапачатковы дыягназ быў пастаўлены тры гады таму. Анколагі Мінска зрабілі ўсё, што было ў іх сілах для выратавання Насці — аперацыя, прамянёвая тэрапія, поліхіміятэрапія. Здавалася, хвароба адступіла. Насця працягвала займацца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яна — будучы У верасні 2011 года выявілі рэцыдыў пухліны. Яшчэ адна вельмі цяжкая аперацыя — выдаленне правага лёгкага, курс тэрмахіміятэрапіі, прамянёвай тэрапіі, але пухліна дала рэцыдыў у міжсценне і пачала моцна давіць на сэрца. Сям’я звярнулася па дапамогу да анколагаў Ізраіля, і ў шпіталі Рамбам (Хайфа) Насце правялі тры курсы вельмі жорсткай хіміятэрапіі. Працэс удалося затармазіць, але верагоднасць рэцыдыву вельмі высокая, а здароўе моцна падарвана (Анастасія — інвалід першай групы), і сіл на наступныя курсы хіміі ўжо няма, нарастае сардэчная недастатковасць. Прафесар з Ерусалімскай клінікі Хадаса пагадзіўся ўзяць Насцю на больш зберагальны і прагрэсіўны метад лячэння — імуналагічны. Папярэдзілі, што курс будзе працягвацца 4 месяцы і каштаваць 40 тыс. еўра. Сям’і ўдалося сабраць $ 10 000. У кастрычніку трэба ўжо ехаць на лячэнне. — Я вымушаная звярнуцца па дапамогу да добрых людзей. Калі ласка, дапамажыце маёй дзяўчынцы выкарыстаць апошні шанец, не дайце загінуць! Будзем вельмі ўдзячныя за Вы можаце дапамагчы Анастасіі Майстрэнка, пералічыўшы сродкі на дабрачынныя рахункі, адкрытыя ў філіяле № 511 — г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815: У бел. рублях: № 000012 (Транзітны рахунак № 3819382103561 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка) Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі. У далярах ЗША: № 000039 (Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка) Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі. У еўра: № 000007 (Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка) Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі. У рас. рублях: № 000010M (Транзітны рахунак № 3819382104993 — указваецца пры пераводзе сродкаў юрасобамі ці не з Беларусбанка) Прызначэнне плацяжу: на рахунак Майстрэнкі Анатоля Іванавіча для лячэння Майстрэнкі Анастасіі. WebMoney: У беларускіх B625412940729 У далярах Z260248209493 У еўра E327962315234 У расійскіх R106302547971 Easypay: 34581035 Ёсць магчымасць перавесці грошы на баланс МТС на нумар таты Анастасіі (+ Адрас для паштовых пераводаў: 220075 г. Мінск, вул. Бачылы, 21–107 Атрымальнік: Майстрэнка Святлана Эмільеўна Кантакты: +375 +375
падпіска на каментары
каментары праз RSS
16
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Szczyrabielarus напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 1:04
Знаю о чем говорю напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 3:04
2Знаю о чем говорю напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:45
Pauliuk напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:21
dzianis напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:51
80/10/10 напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 20:15
Danik напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 20:21
Натали напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:06
Ъ напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 10:09
Антось К. напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 18:05
80/10/10 напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 20:19
80/10/10 напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 20:49
Брат напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 17:24
к напiсаў(ла) 24 верасня 2012 у 10:31
Анюта напiсаў(ла) 25 верасня 2012 у 23:33
mill9r напiсаў(ла) 27 верасня 2012 у 19:10
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|