Міністры замежных справаў 11 краін ЕС рыхтуюць прапанову рэзкай цэнтралізацыі ўлады.
СветНямеччына, Польшча, Францыя і Італія хочуць ператварыць ЕС у федэрацыюМіністры замежных справаў 11 краін ЕС рыхтуюць прапанову рэзкай цэнтралізацыі ўлады. Група па пытаннях будучыні Еўрапейскага саюза, у якую ўваходзяць міністры замежных справаў 11 краін — Аўстрыі, Бельгіі, Нямеччыны, Даніі, Іспаніі, Італіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі і Францыі — выступіла з радыкальным праектам рэформы. Згодна з ім, у ЕС прапануецца ўвесці пост абіранага ўсеагульным галасаваннем прэзідэнта, стварыць агульнаеўрапейскі МЗС, пачаць выдаваць адзіныя для ўсяго ЕС візы і нават разгледзець магчымасць фармавання адзінага еўрапейскага войска, паведамляюць брытанскія СМІ. «Каб Еўропа была рэальнай дзейнай асобай і глабальным лідарам, яна павінная мець моцную структуру інстытутаў, — гаворыцца ў супольнай заяве міністраў замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вестэрвеле і Радаслава Сікорскага. — Для гэтага патрэбны прэзідэнт, які выбіраецца наўпрост і які будзе асабіста прызначаць чальцоў еўрапейскага ўрада». Акрамя таго, у выпадку прыняцця дадзенай рэформы будзе адмененае права вета, якое цяпер маюць асобныя краіны ЕС у пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі, а таксама пры ратыфікацыі агульнаеўрапейскіх дамоваў. Такім чынам, асобным краінам давядзецца прымаць падтрыманыя большасцю замежнапалітычныя меры, нават калі самі яны з імі не згодныя. Праект таксама прадугледжвае ўзмацненне паўнамоцтваў ведамства вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і ператварэнне яго ў паўнавартаснае агульнаеўрапейскае дыпламатычнае ведамства. Прадугледжваецца і стварэнне адзінага паліцэйскага органа, які будзе займацца кантролем межаў ЕС, а таксама фармаванне ў Еўрапарламенце спецыяльнай палаты дэпутатаў з краін зоны еўра, якая будзе займацца разглядам мераў што да адзінай валюты. У сваю чаргу, ідэя фармавання адзінага еўрапейскага войска пакуль выклікае супярэчлівую рэакцыю: яе падтрымалі нават не ўсе чальцы групы па пытаннях будучыні ЕС. Таму пра гэтае магчымае новаўвядзенне ў дакуменце гаворыцца вельмі асцярожна: «Мэтай ёсць фармаванне еўрапейскай абароннай палітыкі, якая ўключае адзіныя намаганні ў сферы вайсковай прамысловасці, у тым ліку стварэнне адзінага рынку ўзбраенняў. Для некаторых Тым часам, як адзначае The Daily Telegraph, у Вялікабрытаніі, якая не ўдзельнічала ў дзевяцімесячным абмеркаванні і складанні праекта «новага Еўрасаюза», перспектыва цэнтралізацыі ўлады і страты краінай права вета ўжо спарадзіла прадказанні аб «канцы Вялікабрытаніі як незалежнай дзяржавы», а таксама ўзмацніла настроі на карысць правядзення рэферэндуму з нагоды членства краіны ў структурах ЕС, за што выступаюць многія дэпутаты ад кіроўнай Кансерватыўнай партыі.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
38
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Сваяк напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 9:55
Жора, где ты был? напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:00
Андрей напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:04
zeitgeist напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:14
Беларускі дыпламат напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:16
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:21
LMI напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:25
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 10:57
паненка напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:19
Victor напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:20
Бераговіч напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:32
Марьиванна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:40
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:45
dz напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:49
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:28
Victor напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:40
Марьиванна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:57
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:00
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:06
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:33
Victor напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:34
fg напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:42
Мікола А. напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 13:51
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:24
good eye напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:44
ф-т напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 15:03
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 15:26
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 15:31
if напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 15:49
Марьиванна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 20:07
вось напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:02
вопрос напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:09
Марьиванна напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:54
EURO напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:00
Alies' напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:01
Священная Евро-Имрерия напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:11
паненка напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:43
re напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 9:30
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|