«Мы дамагліся гістарычнай перамогі. Мяне перапаўняе гонар за каманду. Напэўна, мала хто мог чакаць, што зможам атрымаць першую перамогу (1:3) у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў на выездзе ў паядынку з моцным французскім клубам, які ў недалёкім мінулым станавіўся чэмпіёнам сваёй краіны. Але мы гэта зрабілі», -- сказаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

— Ці не лічыце вы, што «Ліль» вас трохі недаацаніў? Ці не гэта з’яўляецца прычынай ўдалага першага тайма?

— Не ведаю, ці была недаацэнка, але дакладна ведаю, што ў нас дастаткова класа, каб паказваць гульню таго ўзроўню, які мы прадэманстравалі сёння.

Паверце, гэта не выпадковасць, а заканамерны вынік штодзённай карпатлівай працы.

— Гэта быў першы матч у групавым турніры-2012/13, вы атрымалі першую перамогу. Наколькі, на ваш погляд, змяніліся шанцы БАТЭ на выхад у наступны раўнд?

— Атрымаць перамогу прыемна. А перамогу на выездзе, прычым над сур’ёзным супернікам, — удвая. Мы ўзялі тры ачкі, але наперадзе яшчэ пяць матчаў. Казаць пра тое, што мы абавязкова выйдзем з групы, я б не стаў. Але, па меншай меры, маленькі крок наперад мы зрабілі.

Нагадаем, што 2 кастрычніка БАТЭ у Мінску гуляе з «Баварыяй».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?