«Столькі падману, хлусьні».
МеркаванніСвятлана Алексіевіч: Хадзіць на такія выбары — проста непрыстойна«Столькі падману, хлусьні». Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сказала, што хаця і будзе ў дзень выбараў у Беларусі, але галасаваць ня пойдзе, бо лічыць, што адбываецца чарговае палітычнае шоў. Сьвятлана будзе працаваць над новай кнігай «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека». «У тых абставінах, пры той уладзе якая ў нас, усё гэта ілжыва, непрыстойна. Мы па вялікім рахунку ня ведаем, што адбываецца ў краіне, якія сілы, якія людзі насамрэч карыстаюцца даверам, насамрэч могуць нешта зрабіць. Гэта ўсё свавольства, усяўладзьдзе такое. Мы жывём у краіне нічога пра яе ня ведаючы. А ісьці яшчэ раз гэта памнажаць — навошта? Калі сядзяць палітвязьні, калі людзям, якія вылучаюцца, не даюць слова, калі столькі падману, хлусьні, удзельнічаць у гэтым проста непрыстойна. Мы ўсе апынуліся ў пастцы. З аднаго боку, трэба нешта рабіць, а з другога боку, поўнае бясьсільле і немагчымасьць нешта рабіць. Я бачу, што ўсе паралізаваны. Гэта ўжо не страх як такі, а гэта поўнае адчуваньне свайго бясьсільля, бездапаможнасьці. І амаль адчай. Ён ва ўсіх — і ў тых, хто езьдзіць на джыпе і ў тых, хто цягне ад заробку да заробку. Гэта нейкі агульны адчай таго, што мы выпадаем з часу. Поўнае нейкае палітычнае і чалавечае бяспраўе».
падпіска на каментары
каментары праз RSS
26
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
меркаванне напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:13
Карл Энгельс напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:30
Фридрих Маркс напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:44
Святлана, Клецк напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 11:51
Ветеран труда напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 12:29
Гэта ўжо не страх як такі, а гэта поўнае адчуваньне свайго бясьсільля, бездапаможнасьці Гэта агуль напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 14:54
Кірыл Веліміраў напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 16:55
Siarzhuk напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 17:41
Франак Нырка напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 18:03
re напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 18:36
Лида напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 19:08
Сон розуму нарджае пачвараў. напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 19:12
Сайгон напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 19:18
БайКот напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 19:48
Фридрих Маркс напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 19:55
Siarzhuk напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:21
братка Вожык напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 21:58
Сайгон напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 9:38
Зялёнка напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 11:13
Сум сумленьня напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 12:47
сумую таксама напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 18:36
братка Вожык напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 22:33
Ліхтар напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 0:05
Франак Нырка напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 9:26
братка Вожык напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 11:21
тактык напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 0:51
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|