Расія і Кыргызстан падпісалі дакументы аб знаходжанні расійскай ваеннай базы ў краіне, а таксама аб урэгуляванні доўгу рэспублікі перад Масквой у памеры $489 млн па ранейшых крэдытах. Пагадненне пра спісанне пазычанасці было падпісанае міністрам фінансаў Кыргызстана Вольгай Лаўровай і намеснікам міністра фінансаў Расіі Сяргеем Сторчакам па выніках перамоваў прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Алмазбека Атаева, паведамляе «Бі-бі-сі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0