Кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў у чацвер унёс у Дзярждуму законапраект аб пераходзе краіны на зімовы час,
паведамляе Бі-Бі-Сі.

Пры гэтым Калашнікаў прапанаваў адмяніць сезонны перавод стрэлак пасля чарговага пераходу на зімовы час у кастрычніку гэтага года. Дэпутат мяркуе, што законапраект можа быць неўзабаве ухвалены парламентарыямі.

Летам 2011 года прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў закон аб адмене пераходу на зімовы і летні час. Следам за Расіяй зімовы час адмяніла і Беларусь,
і з канца кастрычніка па канец сакавіка розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй, Мінскам і Кіевам стала складаць 1 гадзіну, а з Варшавай, Прагай, Берлінам -- дзве гадзіны. Гэта прынесла шэраг нязручнасцяў, напрыклад, футбольным заўзятарам. Так, матчы Лігі чэмпіёнаў у Еўропе сталі пачынацца ў 22:45.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0