Беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкой» выступіць у Таліне 26 кастрычніка ўрок-клубе Tapper. «Ляпісы» прэзентуюць свой новы альбом «Рабкор», а таксама выканаюць ранейшыя хіты.
Postimees зазначае, што ў чэрвені 2011 г. была спроба прывезці гурт у Талін, але арганізатар адмяніў канцэрт і збег у невядомым кірунку, пакінуўшы натоўп фанатаў у здзіўленні і не вярнуўшы грошы за набытыя квіткі. Цяперашнія арганізатары і сам гурт вырашылі пайсці насустрач фанатам, што тады пацярпелі ў 2011 г.
На ўваходзе ў клуб будзе дзейнічаць зніжка для ўсіх, хто пакажа стары білет, выдадзены Piletilevi і стары ваўчар канцэрту, выдадзены сайтам Minuvalik. Для ўсіх іх будзе дзейнічаць асобная цана — 13 еўра.
Мерапрыемства пройдзе ў талінскімПачатак мерапрыемства, а 20:00. Канцэрт без ўзроставага абмежавання. Квіткі ў касах Piletilevi і Statoil, пачынаючы з 25 верасня — 20 еўра. На ўваходзе 25 еўра.рок-клубе Tapper (Parnu mnt., 158D). На ўваходзе дзейнічаефэйс-кантроль .
Нагадаем, што 20 кастрычніка «Ляпісы» выступаюць у Кіеве, а 27 кастрычніка ў Вільні, на Pramogu Arena.
0
0
0
0
0
0