ЗдароўеБеларускім аптэкам нявыгадна прадаваць айчынныя лекіБеларускім аптэкам нявыгадна прадаваць айчынныя лекі. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — дырэктар дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Генадзь Гадавальнікаў 20 верасня на семінары ў Мінску. Паводле яго слоў, на адной з нядаўніх нарад прадстаўнікі аптэчнай галіны адкрыта заявілі, што продаж беларускіх лекаў не дае ім зарабляць грошы і атрымліваць жаданы эканамічны эфект: імпартныя лекі прыкладна ў чатыры разы даражэйшыя за беларускія. Таму ў многіх прыватных аптэках беларускіх лекаў няшмат. Усяго, паводле звестак Белстата, доля беларускіх лекавых сродкаў на айчынным рынку складае 36,7%. Пры гэтым у недзяржаўных аптэках іх доля толькі 12%. Як адзначыў Гадавальнікаў, часта работнікі аптэк адмаўляюць пакупнікоў браць беларускія лекі. «Вельмі крыўдна, калі Ён падкрэсліў, што ў пацыента павінна быць права выбару: у асартыменце аптэк павінны прысутнічаць як замежныя, так і айчынныя прэпараты; інфармацыя, якая даводзіцца да пацыента ў момант водпуску лекаў або іх выбару, павінна быць аб’ектыўнай.
падпіска на каментары
каментары праз RSS
7
каментароў
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Шпак напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 16:20
R напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 16:30
беларуска напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 17:23
горе-фармацевты напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 23:48
аптекарь напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 17:15
111 напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 20:03
Віталь напiсаў(ла) 27 верасня 2012 у 18:10
падпіска на каментары
каментары праз RSS
паказаць менш каментароў »
каментаваць
Апошнія ў рубрыцы
|
|
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН» Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva |
|
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
|