У Серабранку вярнуліся трамваі. На перасячэнні Ракасоўскага і Пляханава будуюць падземны пераход.
Перасячэнне Ракасоўскага і Пляханава ператварылася ў будаўнічую пляцоўку.
Праспект Ракасоўскага.
За кошт новых парковак праспект стаў выглядаць удвая шырэйшым.
Некалі тут, насупраць дома №156, раслі ліпы. Цяпер тут паркоўка.
Газон яшчэ не паспеў зазелянець, а сцежку ўжо пратапталі.
Старыя ходнікі хутка засцеляць новай пліткай.
Тое, што засталося ад культавага «брадвея».
Некалі тут была крама «Мерсі». Цяпер — трэці па ліку «Рублёўскі» ў Серабранцы.
Крама насупраць кінатэатра «Салют» стала клубам.
На Пляханава будуецца новы касцёл.
Касцёл Яна Хрысціцеля плануюць дабудаваць у 2015 годзе.
Яшчэ не дабудаваны, ужо цяпер ён уражвае сваімі маштабамі.
На мяжы з Чыжоўкай працягваецца рэканструкцыя базы веславання «Серабранка».
На мяжы з Чыжоўкай працягваецца рэканструкцыя базы веславання «Серабранка».
Праспект Ракасоўскага ў Серабранцы не пазнаць. Участак ад Пляханава да Малініна ператварыўся ў гіганцкую будаўнічую пляцоўку. Натуральна, рамонт тут пачаўся не сёння і не ўчора. Аднак, калі вы не былі тут год-два, перамены вас уразяць.
Па цотным баку праспекта ад самай дарогі пазразалі дрэвы. Цяпер там паркоўкі. Тое, што часткова разгрузілі ад аўтамабіляў двары, добра, але варта паклапаціцца ўсё ж пра новыя дрэвы.
На скрыжаванні Ракасоўскага і Пляханава будуюць падземны пераход. Сам праспект візуальна падаецца ўдвая шырэйшым. У Серабранку вярнуліся трамваі, але на перасячэнні з праспектам пакуль застаюцца складанасці з доступам да прыпынкаў. Многія пасажыры ідуць да іх проста праз будаўнічую пляцоўку.
На мяжы з Чыжоўкай працягваецца рэканструкцыя водна-грабной базы «Серабранка». Праз возера вымалёўваецца «шайба» будучай лядовай арэны.
І, канечне, будучы касцёл святога Яна Хрысціцеля, які будуецца на Пляханава. Яшчэ не дабудаваны, ужо цяпер ён уражвае сваімі маштабамі.