«Сівая легенда», або Латушкава беларусізацыя

Цяжка пісаць пра чыноўніка пры дыктатуры.

«Сівая легенда», або Латушкава беларусізацыя

Калі ты (рэдактар незалежнай газеты) яго хваліш, гэта можа каштаваць яму нерваў. Калі ты яго ганіш, гэта таксама пярэчыць ягонаму самалюбству. Таму пра чыноўнікаў цяпер часта як пра жывых нябожчыкаў, маўчаць. Або (разумныя людзі) усё-такі ганяць: яно надзейней.

Таму не буду пісаць пра чыноўніка, буду пісаць пра оперу.

Нацыянальная опера — гэта падзея. Вядома, тэатр цяпер не адыгрывае той ролі, якую меў у ХІХ стагоддзі, якую адыгрывала пасля кіно ў першай палове ХХ стагоддзя і тэлебачанне — у другой яго палове. Гэтая роля цяпер — на шчасце ці на бяду, але па-мойму на шчасце — належыць інтэрнэту як платформе, дзе цэнтралізаваны кантроль, рэжысура цяжэйшая. І тым не менш, опера — гэта Опера — Твор, вялікі твор.

«Сівая легенда» паводле Караткевіча на адкрыцці сезона ў Оперы — гэта заслуга міністарства Паўла Латушкі.
Як і новыя помнікі, фэсты. Гэты вынік трох гадоў, у якія міністр Латушка паслядоўна, але асцярожна імкнуўся абмаладзіць, ажывіць, даць імпульс.

Музыка Смольскага магутная і, сапраўды, ні трохі не састарэла.
Музыка вартая таго, каб адкрываць кожны музычны сезон. Пра рэжысёрскія і вакальныя вартасці пастаноўкі вычарпальна напісаў аматар Оперы Сяржук Русецкі (пакуль ёсць такія людзі, як Русецкі, ёсць і культура).

Мяне ў «Сівой легендзе» найбольш уразіла тое, што з яе зусім знік сюжэт пра народнае паўстанне.
У Караткевіча гэта была опера пра паўстанне, а ў Панджавідзэ-Смольскага ў 2012-м гэта опера пра каханне.

Балазе хоць рэпліку пра «кляты Магілёў» не выразалі з Караткевічавай песні. А маглі б!

Менавіта кампазітар, Смольскі «зрэзаў з пастаноўкі тое, што не адпавядала рэаліям сённяшняга дня». «Тэмы народнага бунту, як у першай версіі і аповесці Караткевіча няма», прызнае маэстра ў праграмцы спектакля.

У новай версіі оперы няма ніякіх алюзій на сучаснасць, пераасэнсавання.
Гэта старанна адноўлены дакумент эпохі, з якога вычышчана ўсё, што можа навесці на «няправільныя» думкі.

Ролі народа ў гісторыі няма. Як народ выкарыстоўвае барацьбу эліт і як эліты выкарыстоўваюць народ у сваіх інтрыгах — тэма не раскрыта.
Ведаючы Караткевіча, можна смела сказаць, што ён бы скандаліў, калі б быў жывы. Зрэшты, калі б пражылі даўжэй Караткевіч, Геніюш, можа і гісторыя пайшла б іншай дарогай, і скаротаў да костак не было б?

Пастаноўка выйшла неглыбокая. Гэта не «Барыс Гадуноў» і не «Макбэт», хоць музыка — вялікі шэдэўр, а сюжэт — далёка не меладрамная гісторыя брадвейскага тыпу.
І народ — не фон, які немавед чаго вылятае з сякерамі. І найміты — яны і ў Афрыцы найміты.

І, тым не менш, гэта нацыянальная опера. І гэта геніяльна.

Павел Латушка, ходзіць мова, ужо атрымаў агрэман у якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі. Хто будзе ягоны наступнік, ці будзе ён гаварыць па-беларуску і якая будзе ягоная палітыка, у тым ліку і рэпертуарная палітыка? Ці захавае ён падыходы і «легенды», якія спавядаў Латушка? Гэта будзе залежаць і ад асабістых перакананняў гэтага чалавека, і ад палітычнага заказу, бо і тое, і другое мае значэнне пры гэтай сістэме.

Пакуль стваралася ўражанне, што Латушка — гэта хутчэй унікум, вынятак, а не рэпрэзентацыя пэўнай палітычнай групоўкі — якая служыць аўтарытарнаму рэжыму, але акрэслена бачыць нацыянальную лінію.

Андрэй Дынько

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
Сваяк напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 18:55
Дарэмна шукаць чалавека ў Аўгіевых канюшнях уладара краіны. Калі там з'яўляецца што-та чалавечнае, то ад яго збаўляюцца разам з чалавекам.
Ranger напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 18:56
Vitae brevis patria eterna...
Magnituda напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 20:00
Дык усеткі Ці тую дзеўку адправілі ў Магілёў? "Крый Божа, калі сярод іх з'явіцца першы паэт- яны затопяць вершамі ўвесь свет і нікому не дадуць спакою." Так, "Сівая легенда" гэта пра нас
La Traviata напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:35
Пасьля фразы "генiяльная музыка" есць ураджанне, што аутар тэксту разбiраецца у музыцы як нехта у аранжыках. Даваць такiя характарыстыкi музычнай часцы можа хiба аутарытэт - музыказнауца, альбо чалавек, у думках якога яшчэ летае камунiстычна-рэалiстычны настрой таго часу. Сапрауды, для 1978 года музыка адпавядае усiм тагачасным мастацкiм канонам - другасортнасць, адсутнасць сваей музычнай мовы i г.д. Савецкая музыка вабiць савецкага чалавека? Тут есць над чым паразважаць. Аўтар. Так, я настойваю, што гэта магутная музыка.
La Traviata напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 22:40
"Аўтар. Так, я настойваю, што гэта магутная музыка." Пытанняу няма.
Доктар напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 23:00
La Traviata ----------------- Добра кажаш.Трапна.
Беларус напiсаў(ла) 20 верасня 2012 у 23:09
Не убедили.
музыказнаўца напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 0:18
і я настойваю на тым, што гэта - магутная музыка, а Смольскі - выдатны кампазітар, нягледзячы ні на што! меркаванне наконт таго, што амаль уся савецкая музыка была другасортнай, на маю думку, памылковае і заангажаванае. Вазьміце творчасць Я. Глебава - у яго досыць шмат абсалютна геніяльных твораў, нягледзячы на пэўны "налёт" савецкасці. А параўнайце вакальныя творы савецкіх часоў з цяперашняй папсой - гэта ж увогуле неба і зямля!...
Грынявіцкі напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 8:49
Сурагат ды і толькі....
Корч напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 9:52
Добрая музыка не можа "састарэць". Бо актуальныя ж творы Моцарта, Вагнэра, Чайкоўскага.
некритик напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 10:19
Я так и не понял: Дынько обругал или похвалил постановку?
Опер напiсаў(ла) 22 верасня 2012 у 14:45
Калі адну оперу і паставілі пры Латушку, дык сотні помнікаў загінула пры ім. Ён не "акрэслена бачыць нацыянальную лінію", а абмежавана.
zhd напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 14:34
На мой погляд лепш было напісаць асобна пра оперу "Сівая лягенда", асобна - пра Латушку. А ў гэткім выглядзе - або аднадзённая публіцыстыка, або спроба "абняць неабдымнае". Пра Латушку не буду, скажу крыху пра твор Караткевіча. У ім савецкасці - як у "Сцягу брыгады". Адна перавага - там ёсць яшчэ нешта акрамя савецкасці. Тым ня менш муляе гэтая спадчына ў кожным радку, бо моцна сядзела ў аўтарскіх мазгах. А опернае ўвасабленне - увогуле асобная гаворка. Тут дадаецца спецыфіка жанра і музычная частка. Трэба быць сапраўдным геніем, каб ахапіць гэтую разнастайнасць у адным тэксціку.
музыказнаўца напiсаў(ла) 10 кастрычнiка 2012 у 23:09
"Аўтар. Так, я настойваю, што гэта магутная музыка." Дык лепш пішыце аб сельскай гаспадарцы, а аб музыцы La Traviatа хай піша. Гэта вам меркаванне музыказнаўцы "не мясцовага вырабу" (дыплом з адзнакай Гнесінскага інстытута). На жаль уся "тутэйшая" музычная крытыка і ў значнай частцы "кампазітарская школа" цалкам заангажаваныя мясцовай (мястэчкавай) кан'юктурай яшчэ з савецкага часу.
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Загружаецца...
Усе навіны
Курсы валют
24.04 НБ РБ
USD 9970
EUR 13770
RUB 279.5
PDF-версія
24
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
Гарачыя тэмы
Новая жанчына ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі з'явілася на людзях у часе паслання нацыянальнаму сходу ФОТЫ  52 Што гэта за яна і якія функцыі выконвае? Хто ведае, падкажыце ў каментах
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY