Відэажурналісты НН наведалі ўрок беларускай мовы ў пачатковай школе № 4 горада Беластока.

Адразу адзначым: у Беларусі такога вы не ўбачыце. У класе — герб «Пагоня», бел-чырвона-белы сцяг і шалік «Жыве Беларусь!».

Сёлета 74 вучні гэтай школы вывучаюць беларускую мову. Пераважна гэта дзеці мясцовых беларусаў, якія адвеку жывуць на Падляшшы, усходняй частцы Польшчы. Дома яны звычайна карыстаюцца мясцовай гаворкаю, своеасаблівым дыялектам беларускай мовы. Але лічаць важным, каб дзеці ведалі і літаратурную мову:

А як выглядаў кабінет беларускай мовы ў вашай школе? Выказвайцеся ў каментах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?