Святыя словы

Прашу шаноўных дыпламатаў: не рабіце нас, беларусаў у Польшчы, ідыётамі. Піша Яўген Вапа.

«Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму што мова — гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце?

Таму, што мова — гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа».

Шаноўныя чытачы, хуткая віктарына. Хто, на вашу думку, аўтар гэтых радкоў?

Можа Зянон Пазняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і былы лідар Беларускага народнага фронту, цяпер у палітычнай эміграцыі? Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне? А, можа, святой памяці Васіль Быкаў, якога апошняя доўгая дарога дадому таксама была назначаная пераследам лукашысцкіх апрычнікаў і горкім смакам эміграцыі. Так, гэтыя людзі напэўна не адзін раз не толькі падобнымі, сваімі словамі, але і дзеяннямі даказвалі ўсю нацыянальную праўду, за якую прыходзіцца цярпець здзекі над беларускасцю.
Але… увага, геройскім аўтарам гэтых радкоў з’яўляецца не хто іншы, як консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку… Аляксандр Сувораў,
у выказванні для тэлевізійнай праграмы «Беларускі тыдзень», якая пабачыла свет 9 верасня.

Спрактыкаваны дыпламат аб’яўляў з усмешкай свае праўды гораду і свету (urbi et orbi), на інаўгурацыі школьнага года ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, суправаджаючы там свайго кіраўніка — амбасадара Віктара Гайсёнка.
Пачуўшы нешта такое ў нядзельку з раніцы, атрымаў я такі зарад эмоцыяў, мацнейшых нават за любімую ў гэтую пару дня зялёную гарбату. Спачатку ўскіпеў, быццам гэты чайнік на кухні, але потым паспакайнеўшы… пагадзіўся з выказаным. Так, гэта былі шчырыя, фарыcейскія словы.

Я поўнасцю падтрымліваю ідэю, каб этнічныя беларусы, перадусім у… Рэспубліцы Беларусь, вывучалі ўсе прадметы на роднай мове. І спачатку хацеў бы пабачыць, як баявіты консул выступае з такімі палымянымі прамовамі непадалёк ад нас, у Гродне ці Бярэсці, перад сваімі калегамі вертыкальшчыкамі, якія там спляжылі ўсё беларускае.
У гарадах, дзе няма беларускіх садзікаў, школ, універсітэтаў. Няма таго і па ўсёй Беларусі. А сваю адозву-праўду консул абавязкова павінен адправіць Аляксандру Рыгоравічу, якому пасля прачытанага ўрэшце зыдзе бяльмо з вачэй і прападзе вашчына з вушэй. Але пакуль справа дойдзе да кіраўніка дзяржавы, дык можа спачатку поўнасцю расейскамоўны сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі стане беларускамоўным? Ёсць мова — ёсць народ? — гаворыце. Паводле вас так мае выглядаць вонкавае выяўленне беларускай дзяржаўнасці вашага ведамства? Дык з чым маем дачыненне ў Беларусі? Баюся голасна выказваць гэтыя словы, але ідзе цяпер мэтанакіраваны працэс нацыянальнага разбурэння, які мае ўжо прызнакі моўнага генацыду.
Як прыемна пабываць у гайнаўскім ліцэі, карыстаючыся прывілеямі дэмакратыі і заклікаць ліцэйскую моладзь да падтрымлівання беларускасці ў Польшчы, адначасна даўно выганяючы з краіны беларускі мінскі гуманітарны ліцэй, што дзейнічае ў падполлі і бадзяецца ў замежжы!

Так мае выглядаць будучыня беларускай мовы і моладзі? Людзей, для якіх беларускасць — гэта не пустое, а святое! Гэта дзякуючы іхняму змаганню за беларускасць, можаце вы і іншыя дыпламаты яшчэ называць сябе прадстаўнікамі пакуль што незалежнай беларускай дзяржавы. Моладзь, якая выкідваецца з універсітэтаў, штрафуецца, садзіцца ў турмы, прымушаецца з’язджаць з краіны. Пераломаныя чалавечыя лёсы тысячаў верных дзяцей сваёй Бацькаўшчыны — гарантам добрага самаадчування ўсіх прыўладных саўдзельнікаў у злачынстве!

А, можа, ўсе беларускія дыпламаты з Польшчы выступяць разам з лекцыяй перад сябрамі Маладога фронту і там, глядзеўшы маладым юнакам у вочы, адкажуць, чаму іхні лідар Зміцер Дашкевіч атрымаў яшчэ чарговы год турмы (3 гады), толькі за тое, што кахае Беларусь і родную мову, а стваральнік арганізацыі Павал Севярынец адбывае чарговую «хімію»?

І таму прашу шаноўных дыпламатаў:

не рабіце нас, беларусаў у Польшчы, ідыётамі, якіх можна заваражыць і заманіць прыгожымі словамі, касцюмамі, ноўтбукамі, візамі ці экскурсіямі.
Вы кажаце: «няма мовы — няма народа». Так, спадары дыпламаты, няма народа — калі ўсё адбываецца на мове хлусні, цынізму, падману. І не ашукаеце ўсіх, хаця будзе гэта выказанае па-беларуску. Мы проста і так вам не будзем верыць.

Яўген Вапа, charter97.org

Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991.
Ахвяраваць грошы на НН праз WebMoney
Ваша імя (неабавязкова):
Сума (WMB):
Polka напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 10:07
A нa якaй мoвe дыплaмaт гэтa cкaзaў? Вeдae ён бeлaрycкyю?
Дан напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 11:04
А які мудак запрасіў іх у гэты ліцэй? Навошта?
Руслан Равяка напiсаў(ла) 21 верасня 2012 у 11:27
Выдатна ды правiльна сказана!
канстатацыя напiсаў(ла) 23 верасня 2012 у 9:30
няма народа — калі ўсё адбываецца на мове хлусні, цынізму, падману ............... праўда каму трэба каб яго не было?
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтр: падлічыце, колькі будзе...

не бачу сімвалы
Галоўнае
Дашлі сваю навіну
Усе навіны
Курсы валют
26.10 НБ РБ
USD 10690
EUR 13520
RUB 255.5
PDF-версія
26
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Гарачыя тэмы
© ПУП «Суродзічы». Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Кантакт з Рэдакцыяй: пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС). Skype: nashaniva
Дызайн сайта ТО «Brama»
www.brama.by
brama.art@gmail.com
Сістэма Orphus RATING ALL.BY