Людзі якія прыйшлі на працу да васьмі раніцы, аказаліся шчасліўчыкамі, бо затым усіх тармазнулі, сабралі агульны сход, і начальнік установы ўрачыста абвясціў, што паступіла пісьмовае ўказанне з УДВП па Віцебскай вобласці аб неабходнасці арганізаваць адпраўку групы асуджаных у Мінск для працы на Мінскім аўтамабільным заводзе і пераводзе іх у адпаведнае ВУАТ № 55 г. Мінска пры МАЗе.

Потым пачалося самае цікавае — асуджаных па адным выклікалі ў кабінет начальніка згодна з загадзя складзеным спісам «шчасліўчыкаў».

Людзі былі ў шоку і не разумелі, што адбываецца.
У гутарцы з асуджанымі начальнік установы, падпалкоўнік Шапураў А.М. расказваў пра неабходнасць паездкі, усе бонусы і выгады. Пры адсутнасці згоды з боку спецкантынгенту размова пераходзіла ў больш жорсткую форму: пагрозы вар’яваліся ад забароны на выхад у выходныя з установы ў горад да «будзеш сядзець тут да званка». Тое, што чалавек працуе ў Віцебску, мае працоўныя адносіны і абавязанні па працоўнай дамове або кантракце з працадаўцам, у разлік не бралася. Наяўнасць сям’і, сужыцелек і г.д. у Віцебску і найбліжэйшых раёнах таксама ігнаравалася.
І начальнік, і намеснік начальніка маёр Васіль Стасельскі, калі заканчваліся сумнеўныя аргументы на карысць пераводу на МАЗ, у істэрыцы спасылаліся на «грозную паперу» з УДВП і казалі «ўсё роўна паедзеш, незалежна ад жадання».

Відаць, зусім дрэнна ідуць справы на МАЗе, раз затыкаюць кадравыя лакуны «хімікамі». Прычым бяруць толькі асуджаных без спагнанняў. Народ у выпадку неспрыяльнага развіцця падзей збіраецца зарабіць па спагнанні, збегшы ці напіўшыся, і нікуды не ехаць.

Маразм мацнее.

А тым, хто датэрмінова не прагаласуе сёння да 12.00, пагражаюць усімі нябеснымі карамі — забаронай на выхад у горад і іншымі дробнымі паскудствамі з боку адміністрацыі, якая, па вялікім рахунку, — закладніца патрабаванняў кіраўніцтва УДВП і г.д. па вертыкалі. Вось так вось весела жывем на «хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?